Застацца працаваць у сваёй выбарчай акрузе. У мінулую пятніцу свой першы прыём грамадзян непасрэдна ў Ляхавічах правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў

У мінулую пятніцу свой першы прыём грамадзян непасрэдна ў Ляхавічах правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч. Увогуле, 3 мая для дэпутата выдалася асабліва насычаным. Святочным быў пачатак дня. Разам з кіраўніцтвам раёна Мікалаем Марозам і Юрыем Чаранкевічам віншавалі калектыў раёнкі з прафесійным святам.

Магчымасцю звярнуцца з просьбай, прапановай да дэпутата скарысталіся два чалавекі.
Вяскоўка звярнулася з просьбай дапамагчы вырашыць жыллёвае пытанне. З-за неналежных жыллёвых умоў жанчына не можа пражываць у сваім доме. Ёсць прадпісанне сельвыканкама наконт навядзення парадку на тэрыторыі, што прылягае да домаўладання. Аднак вяскоўку хвалюе пытанне ачысткі канавы каля дома, паколькі, як адзначае жанчына, з-за гэтага падтаплівае ўчастак. Георгій Хлябовіч адзначыў, што ачыстка будзе праведзена. Але трэба выканаць і тое, што прадугледжвае прадпісанне. Кіраўнік
дэпутацкага корпуса падкрэсліў, што варта гэты адрас узяць на кантроль назіральнай камісіі.
– Прыемна, што ляхавічане – нераўнадушныя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Пра гэта сведчыць і тое, што падчас прыёму людзі не аднойчы спасылаліся на словы Прэзідэнта на УНС. Кранула, што нашы грамадзяне разумеюць значнасць кожнага ў агульным дабрабыце, – адзначыў Георгій Хлябовіч.
Гучалі пытанні наконт атрымання якаснай медыцынскай дапамогі, у тым ліку, у плане сэрвіснага абслугоўвання, напрыклад, атрымання талона да ўрача. Яшчэ адно пытанне тычылася эканамічнага боку будаўніцтва басейна ў райцэнтры, з фінансавага боку ці будзе мэтазгодным яго абслугоўванне.
Сустрэча з касманаўтам Анастасіяй Лянковай працягнулася… у райбальніцы. Як дэлегат УНС Георгій Хлябовіч расказаў калектыву райбальніцы пра асноўныя дакументы, прынятыя падчас УНС. Увогуле пагаварылі пра складнікі нацыянальнай бяспекі, а гэта, у тым ліку, і здароўе нацыі, дэмаграфічная бяспека.
Анастасія Лянкова, лічы, выступала для сваіх. Справа ў тым, што па адукацыі яна медык, працавала дзіцячым хірургам у РНПЦ дзіцячай хірургіі.
Прыемнай навіной для ляхавічан стаў той факт, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч вяртаецца працаваць на Ляхавіччыну і ў якасці ўрача. Сярод магчымасцей працягваць аказваць кваліфікаваную дапамогу ў сталіцы дэпутат выбраў практыкаваць аказанне траўматалагічнай дапамогі ў Ляхавічах у свабодны ад дэпутацкай дзейнасці час.
– Выбраў працаваць на карысць сваіх землякоў, вярнуўся на малую радзіму. Ляхавіччына для мяне даўно стала роднай. Жыхарам невялікіх райцэнтраў, вёсак якасная медыцынская дапамога павінна аказвацца па магчымасці на месцах. Пэўны час жыхароў з траўмамі, што звярталіся ў райбальніцу, пераводзілі ў Баранавічы, цяпер у гэтым няма патрэбы. Дапамога будзе аказана якасна і своечасова, – адзначыў Георгій Хлябовіч.
Дарэчы, у той жа дзень Георгій Хлябовіч правёў першую аперацыю ў новым статусе.


А работу ў акрузе дэпутат завяршыў віншавальна. Шмат шчырых пажаданняў гучала ў адрас жыхаркі аграгарадка Малое Гарадзішча былога вязня фашысцкіх канцлагераў Яўгеніі Пятроўны Кудзінай. Напярэдадні важнага пераможнага свята словы пра захаванне міру ад чалавека, які на ўласныя вочы бачыў жудасныя дні вайны, гучаць асабліва моцна.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.