Красавіцкія дэмаграфічныя факты на Ляхавіччыне. Самы малады жаніх і вяселле ў люстэркавую дату
Красавік падарыў Ляхавіччыне восем новых жыхароў – чатыры хлопчыкі і столькі ж дзяўчынак. Шэсць нованароджаных зарэгістраваны ў аддзеле загса райвыканкама і два – у Ганчароўскім і Жарабковіцкіх сельвыканкамах. Дзяўчынкам бацькі далі імёны Маргарыта, Вераніка, Ясенія і Аляксандра. У красавіку сярод хлопчыкаў два Дзмітрыя, Максім і Багдан, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Дзяўчынкай месяца стала Вераніка, якая нарадзілася вагой 4840 грамаў пры росце 58 сантыметраў. Красавіцкай дзюймоўкай прызнана Ясенія – яе вага пры нараджэнні склала 2990 грамы і рост 51 сантыметр.
Першынец зарэгістраваны ў трох сем’ях, другое дзіця нарадзілася таксама ў трох сем’ях, а адна сям’я стала мнагадзетнай. Яшчэ ў адной сям’і нарадзілася пятае дзіця.
Сярэдні ўзрост красавіцкага бацькі– 30 гадоў, маці – 25. Маладым бацькам у другім вясновым месяцы лічыцца 25-гадовы, маці – 20-гадовая. У красавіку максімальны ўзрост бацькі – 38 гадоў, маці – 32.
У красавіку вясельнага буму не назіралася – пэўна, паўплываў праваслаўны пост: зарэгістраваны тры шлюбы – два ў аддзеле загса і адзін у Крывошынскім сельвыканкаме. Сярэдні ўзрост жаніха – 36 гадоў, нявесце – 35. У красавіку мінімальны шлюбны ўзрост – 27 гадоў жаніху і 24 нявесце, максмальны – 44 гады і жаніху, і нявесце.
У аддзеле загса райвыканкама гучаў марш Мендэльсона і ў будні дзень 24. 04.2024 года – у люстэркавую дату. Вяселлез гулялі жыхарка Баранавічаў і грамадзянін афрыканскай краіны. Начальнік аддзела загса райвыканкама нагадвае, што на месца рэгістрацыі шлюбу прапіска не ўплывае – па жаданні падаць заяву можна ў любым загсе Рэспублікі Беларусь.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

