Мішка пракаціўся і ў дрэва – хлоп?

Вось так пераставілі горку камунгаснікі, і гэта больш бяспечны варыянт.

Крытычная публікацыя пад такой назвай была змешчана ў “ЛВ” № 41 ад 7 чэрвеня 2014 года. На фотаздымку-ілюстрацыі – абсталяваная камунальнікамі новая дзіцячая пляцоўка ў двары шматкватэрніка па вуліцы Савецкай у райцэнтры. Здавалася б, за такі клопат камунальнікам толькі дзякуй сказаць. Але на здымку добра бачна тое, што не заўважылі праекціроўшчыкі і ўстаноўшчыкі: зусім блізка ад дзіцячай горкі – якраз насупраць з’езду з яе – стаяла таўшчэзнае дрэва. Канешне, не ва ўсіх, але ў не асабліва асцярожных рабят была-такі патэнцыяльная перспектыва пасля разгону на горцы “сустрэцца” з ім.

На крытычную заўвагу адрэагаваў дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ, Аляксандр Мядзвецкі. Кіраўнік камунальнай службы паведаміў: “З мэтай захавання тэхнікі бяспекі дзіцячая горка на дваровай пляцоўцы па вуліцы Савецкай, 3 пераўстаноўлена”.

Так было спачатку, да работы над памылкамі.

У гэтым пераканаўся і наш фотакарэспандэнт.

Работу над памылкамі правяло і райпо. На месцы няўдалага пандуса ля магазіна «Родны кут» («Трамплін, ці Гандлёвая прапанова», «ЛВ» № 3 за 15.01.2014 г.) з’явіўся кветнічок – не такі, каб з густам зроблены, але ўсё ж лепш здзеклівага «помніка» бяздушнасці і фармалізму.

One thought on “Мішка пракаціўся і ў дрэва – хлоп?

  • 23/06/2014 в 14:28
    Permalink

    Браво редакция! Всегда на страже наших интересов. Отдельное спасибо за фонари возле д/с №4

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *