Организация бытового обслуживания населения обсуждалась на аппаратном совещании в Ляховичском райисполкоме

На неабходнасць своечасовага падкошвання расліннасці ў населеных пунктах сельсавета і вакол іх, паабапал дарог звярнуў увагу старшыні Ганчароўскага сельвыканкама Уладзіміра Плескацэвіча старшыня раённага Саветаў дэпутаў Яўгеній Юрлевіч падчас чарговай апаратнай нарады. Дадзена даручэнне разабрацца з пустазеллем за лічаныя дні. Разам з тым было адзначана, што на тэрыторыі сельсавета (сёлета ён быў аб’яднаны з Куршынавіцкім) нямала робіцца для паляпшэння жыцця вяскоўцаў, добраўпарадкавання вёсак і хутараў і г.д.

Пра стан бытавога абслугоўвання насельніцтва ў раёне расказала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Людміла Матчэня. Не сакрэт, што апошнім часам бытоўка стратная. Недапрацоўваюць нават па аказанні запатрабаваных паслуг комплексныя прыёмныя пункты. Напрыклад, у многіх КПП не створаны ўмовы для работы цырульніка, які прыязджае па графіку. Рамонтам мэблі, бытавой тэхнікі, гадзіннікаў, фотапаслугамі ў раёне займаюцца толькі прадпрымальнікі. Самым прыбытковым бізнесам ў сферы бытавага абслугоўвання з’яўляюцца рытуальныя паслугі, рэнтабельнасць якіх даходзіць да 40 працэнтаў. Асобная размова – пракат. Халадзільнікі, тэлевізары, посуд—калі ласка, КБА гэта прапануе. Але ж нямала жадаючых і на турыстычныя палаткі, канькі, лыжы, дзіцячыя каляскі і ложкі. Чаму б камунальнікам (у склад КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” зараз уваходзіць раённая бытоўка) не пашырыць асартымент паслуг?

Сярод асноўных прычын незайздроснай сітуацыі кіраўніцтва камунгаса называе зношанасць і недахоп абсталявання, а таксама невысокі прафесіяналізм працуючых у гэтай галіне, кадравы голад. Па словах выконваючага абавязкі дырэктара райкамунгаса Аляксандра Жука, для выпраўлення становішча плануецца набыццё 2 пральных машын-аўтаматаў, на падыходзе 2-я чарга рамонту будынка КБА, ёсць і іншыя напрацоўкі. І, канешне ж, аснова асноў — павышэнне кваліфікацыі кадраў.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *