Ляхавічанін пакурыў…
Сёлета напрыканцы чэрвеня раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнае захоўванне псіхатропных рэчываў) у адносінах 26-гадовага ляхавічаніна. У парушальніка закона выяўлена курыльная наркаўтрымліваючая сумесь. Праводзіцца следства, падазроны затрыманы. Калі яго віна будзе даказана, маладому мужчыне пагражае абмежаванне волі тэрмінам да 5 гадоў ці пазбаўлення волі тэрмінам ад 2 да 5 гадоў.
Дарэчы, Крымінальны кодэкс прадугледжвае вызваленне ад адказнасці для асоб, якія добраахвотна здадуць псіхатропныя рэчывы.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ,
намеснік начальніка РАСК.