Трэцяя прыняла! У лагеры «Чайка» Ляхавіцкага раёна пачалася чарговая змена

Да адпраўкі ў «Чайку» засталося некалькі хвілін.

Са 190 хлопчыкамі і дзяўчынкамі аздараўленчы лагер “Чайка” ўжо развітаўся. Менавіта столькі рабят адпачылі ў летніку сёлета за дзве змены. Пакуль дзеці дзеляцца расказамі пра незабыўны цікавы адпачынак і мараць пра чарговую змену ў годзе наступным, “Чайка” працягвае сустракаць новых адпачываючых. У мінулую сераду сюды заехала трэцяя змена. Ва ўсеўзбраенні (з вялікімі сумкамі, чамаданамі,а таксама зарадам бадзёрасці) рабяты прыехалі ў летнік, дзе для іх падрыхтавалі змястоўную праграму важатыя і выхавальнікі. Повары парадуюць смачнымі і карыснымі стравамі, а медыкі паклапоцяцца, каб адпачынак стаў бяспечным. Пакуль рабяты ахоплены клопатам і ўвагай – спакойныя і бацькі.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *