І зноў у цэнтры ўвагі смеццевая тэма
І зноў у цэнтры ўвагі смеццевая тэма. У сацыяльных сетках жыхары раёна скардзяцца на тое, што камунгас несвоечасова вывозіць бытавыя адходы, не вытрымлівае графік вывазу смецця. У прыватнасці, узгадваюцца вёскі Зубелевічы, Вялікая Лотва, а таксама некаторыя вуліцы прыватнай забудовы райцэнтра.

У чым справа? Адказ на гэтае хвалюючае пытанне дае начальнік аддзела архітэктуры, будаўнітва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ляхавіцкага райвыканкама Марына Завадская:
–Так, праблема ёсць. Незахаванне графіку вывазу смецця ў горадзе і сельскіх населеных пунктах часцей за ўсё звязана з тэхнічнымі непаладкамі аўтатранспарту КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”. Яшчэ адна акалічнасць – бывае, што смецця збіраецца значна больш, чым звычайна, і камунгас не паспявае забраць усё за адзін рэйс. Адзначу, што камунальнікі стараюцца выпраўляць недахопы і недапрацоўкі, але не ўсё атрымліваецца зрабіць адразу. Таму хочацца заклікаць грамадзян праяўляць больш вытрымкі. Сітуацыю трымае на кантролі і наш аддзел.
#АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ

