ААТ «Жарабковічы». Аграрны трэст «Жарабковічы»

Пра гэта аграпрамысловае прадпрыемства ў многім можна гаварыць, як пра самае-самае ў раёне і не толькі.

Вялікае па наяўнасці асноўнага вытворчага актыву – зямлі, разнастай-
насці і паўнаце тэхнічнай узброенасці (адных толькі трактароў на тэрыторыях чатырох машынных двароў размяшчаецца больш за шэсць дзясяткаў), валавых аб’ёмах і шырыні вытворчай наменклатуры – з нязменным поспехам практыкуецца вырошчванне
і збожжавых, і кармавых, і крыжакветных культур. А яшчэ цукровы караняплод і традыцыйны беларускі клубняплод. Важным праектам і камерцыйна выгадным актывам ААТ «Жарабковічы» з’яўляецца заводзік па «здабычы» рапсавага алею.
І, канешне ж, магутная жывёлагадоўля, якая ўключае ў сябе авечка-
гадоўлю, што апошнім часам набыла новыя, свежыя рысы, працягвае выходзіць на новыя паказчыкі прадукцыйнасці.
Красамоўна-паказальным у рабоце жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі падаецца факт асабліва «крутой» дынамікі паказчыка сярэднясутачных прываг буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. Яшчэ каля года назад сярэдні прырост мяса па прадпрыемстве складаў некалькі больш за 600 грамаў
для кожнай галавы жывёлы за суткі. Сёлета крывая прываг пацягнулася ўверх. За 9 сёлетніх месяцаў жарабковіцкая жывёлагадоўля паказала рост прываг на ўзроўні 150 грамаў.
– Аснова гэтай стабілізацыі носіць комплексны характар. Былі аптымізаваны, у многім зменены рацыёны кармлення, іншымі сталі догляд і ўмовы ўтрымання жывёлы.
Для чаго, у тым ліку, да-вялося многа будавацца-перабудоўвацца, весці рамонт-рэканструкцыю памяшканняў. Кароткім словам, ствараць новыя ўмовы для ўтрымання жывёлы і работы жывёла-
водаў, – тлумачыць «падыход» дырэктар акцыянернага таварыства Андрэй Новік.
У напрамку змены тэхналагічнасці і фасадаў старых фермаў за апошні год зроблена нямала. Напрыклад, былая МТФ «Гулічы» рэканструявана ў цялятнік, дзе ўжо тэхналагічна размешчана каля 250 галоў маладняку ўзростам ад двух да шасці месяцаў. Адно з памяшканняў некалі таксама МТФ «Шавялі» пераабсталявана пад утрыманне цялят узростам да двух месяцаў. Другі былы кароўнік стаў радзільна-сухастойным з магчымасцю ажыццяўляць раздой жывёлы. Пакуль з’яўляецца структурай МТК «Падлессе», аднак з перспектывай стаць самастойнай адзінкай.
На двух будынках размешчанага ў Жарабковічах комплексу па адкорме БРЖ рамонт ужо завершаны, на трэцім работы фінішуюць да завяршэння гэтага года, і ферма будзе гатова прыняць на адкорм-утрыманне ў новых умовах да 2,5 тысячы галоў жывёлы. Працягваецца рэканструкцыя пад цялятнік МТФ «Дамашы».
І іншае, іншае, што стала магчыма ў многім з увядзеннем у дзеянне першай чаргі МТК «Падлессе». Комплекс, дарэчы, вынікова працуе і працягвае дабудоўвацца ў фармаце другой чаргі.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.





