Першая сямідзёнка года. Рэжым адносна спакойны. Як прайшлі навагоднія выхадныя на Ляхавіччыне?

Пакуль большасць з нас святкавала навагоднія і калядныя святы, працавалі многія службы: медыкі, выратавальнікі, міліцыя, энергетыкі, газавікі, камунальнікі.

Загадчык аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Ляхавіцкай ЦРБ Таццяна Несцяровіч расказала, што сёлета з 1 па 7 студзеня на нумар 103 паступіла 139 выклікаў ад жыхароў раёна. 12 з іх звязаны з алкагольным ап’яненнем, 7 – па прычыне траўмаў, а пераважная большасць тычылася абвастрэнняў захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Акрамя таго, багатыя нава-годнія і калядныя сталы справакавалі і збоі ў рабоце страўнікава-кішачнага тракта ў некаторых гра-мадзян, выклікі хуткай дапамогі тычыліся аб-вастрэнняў панкрэатыту, халецыстыту і гастрыту.
7 студзеня зарэгістрава-ны і факт абмарожан-ня ступняў у чалавека. Падзялілася Таццяна Несцяровіч і прыемным момантам. Хуткая дапамога своечасова даставіла ў Баранавіцкі радзільны дом цяжарную жыхарку аграгарадка Русінавічы.
Як і ў звычайныя дні, хапала клопатаў у прыём-ным аддзяленні бальніцы. Тут паведамілі, што з 1 па 7 студзеня 2025 года ў розныя аддзяленні бальніцы шпіталізавана
75 чалавек. Сярод асноў-ных дыягназаў у тых, хто звярнуўся за дапамогай медыкаў, – артэрыяльная гіпертэнзія, іншыя сардэчна-сасудзістыя хваробы, захворванні страўнікава-кішачнага тракта, траўмы. Частку шпіталізаваных прывезлі пасля выклікаў хуткай дапамогі, былі і тыя, хто самастойна «дабраўся» да прыёмнага аддзялення.
Традыцыйна ў святоч-ныя дні ў рэжыме павы-шанай гатоўнасці працуе міліцыя. Службу ва ўзмоцненым рэжыме ў першыя дні і ночы новага года неслі супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС, у тым ліку дзяржаўтаінспекцыі. Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Хмарук акцэнтаваў увагу на тым, што новы год сустрэлі адносна спакойна, парушэнняў правапарадку ў грамадскіх месцах не зарэгістравана. Усяго ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС за першую сямідзёнку бягучага года паступіла 65 тэлефонных зваротаў ад жыхароў раёна, у асноўным па прычыне сямейных разборак, «падагрэтых» алкаголем. У ізалятар РАУС дастаўлена пяць сямейных скандалістаў, якія чакаюць рашэння суда за свае супрацьзакон-ныя паводзіны. Чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, таксама дастаўлены ў РАУС. Міліцыянеры па гарачых слядах раскрылі крадзеж, які адбыўся ў першыя дні 2025 года. Жыхар райцэнтра з аднаго з прыватных прад-прыемстваў па вуліцы Вакзальнай у Ляхавічах украў ноўтбук і прадукты харчавання, «замахнуўся» і на аўтамабільную каробку перадач, але ўкрасці яе не паспеў. Сяргей Хмарук падзякаваў жыхарам і гасцям Ляхавіччыны за культурныя паводзіны падчас навагодніх і калядных святкаванняў у грамадскіх месцах. Прадстаўнік РАУС таксама нагадаў, што ў сувязі са значным ростам колькасці няшчасных выпадкаў і траўмаў ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў Урадам краіны прынята рашэнне аб забароне аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі з 4 студзеня
2025 года.
На пачатку 2025 года без непрыемнасцей было і на дарогах раёна –
не дапушчана аварый і здарэнняў. Начальнік АДАІ РАУС Яўгеній Вайшэвіч адзначыў, што да 8 студзеня маршруты патруля-вання супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі былі набліжаны да месцаў масавага адпа-чынку грамадзян, правядзення святочных мера-прыемстваў, аб’ектаў гандлю, у першую чаргу, тых, якія працавалі ў кругласутачным рэжыме. Акрамя таго, 5 студзеня супрацоўнікі АДАІ РАУС праводзілі рэйдавыя мерапрыемствы і прафі-лактычныя акцыі. З вадзіцелямі праводзіліся размовы, уручаліся пра-філактычныя памяткі.
У поўнай гатоўнасці выехаць для ліквідацыі надзвычайных сітуацый былі выратавальнікі. Першы намеснік началь-ніка РАНС Валянцін Сарайкін паведаміў, што і ў навагоднюю ноч, і на Каляды, і ў іншыя дні першага тыдня новага года ў выратавальнікаў былі «сухія рукавы». На пульт адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы 101
выклік паступіў толькі
5 студзеня.
У адным з прыватных дамоў у вёсцы Патапавічы – задымленне. Выратавальнікі правялі разбіральніцтва і высветлілі, што пенсіянерка, гаспадыня дома, парушыла правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення. Дарэчы, у навагоднія і калядныя дні над горадам днём і ноччу грукатала піратэхніка. Але, на шчасце, у нашым раёне абышлося без ахвяр. Тым не менш, выратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць пра асцярожнасць пры абыходжанні з феерверкамі, петардамі і іншымі піратэхнічнымі вырабамі.
Нумар аварыйнай службы камунгаса быў запатрабаваным не менш, чым у звычайныя дні. Дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі паведаміў, што з 1 па 7 студзеня на адзіны нумар дыспетчарскай службы 115 паступіла з Ляхавіцкага раёна больш за 60 паведамленняў з просьбай аб дапамозе. Праблемы з каналізацыяй, ацяпленнем, у дамах і кватэрах райцэнтра, а таксама з водаправодам, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах раёна, –
асноўныя тэмы зваротаў ляхавічан. Пытанні вы-рашаліся ў штатным рэжыме.
Як запэўнілі ў раёне электрасетак, газазабес-пячэння перыяд быў спакойным, ні здарэнняў, ні значных аварыйных выклікаў не зарэгістравана
Галіна КАНЬКО.