Трактарыст-машыніст ААТ «Жарабковічы»: «Мая Ляхавіччына – вясковая, працоўная, шчодрая на ўраджаі і добразычлівых людзей»

Анатолій ПЕТУХ, трактарыст-машыніст
ААТ «Жарабковічы»:
– Мая Ляхавіччына – вясковая, працоўная, шчодрая на ўраджаі
і добразычлівых людзей. А яшчэ самая родная,
бо ўсё маё жыццё звязана з Ляхавіцкім раёнам: тут у
вёсцы Падлессе нарадзіўся, вырас, вучыўся. Пакідаў раён толькі на час службы ў Савецкай Арміі. Амаль 40 гадоў
працую ў сельскай гаспадарцы і ганаруся гэтым. ААТ «Жарабковічы» –
вялікае сельгаспрадпрыемства, дзе клапоцяцца пра людзей. Тут створаны добрыя ўмовы, каб кожны працаўнік мог паказваць
добрыя вынікі на сваім працоўным месцы. Людзі ганарацца сваім сельгаспрадпрыемствам. У тым, што ў мінулым годзе атрымаў вялікую дзяржаўную ўзнагароду – медаль «За працоўныя заслугі», – заслуга не толькі мая, але і гаспадаркі, у якой працую.