На пасяджэнні гаспадарчага актыву Ляхавіцкага раёна ўручаны дыпломы ўладальнікам ганаровага звання «Чалавек года»
Ганаровае званне «Чалавек года» за высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2024 год прысвоена:

💥у намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» – Анатолію ПЕТУХУ, трактарысту-машыністу ААТ «Жарабковічы»;
💥у намінацыі «прамысловасць» – Вячаславу ЕМЯЛЬЯНЕНКУ, дырэктару СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»;
💥у намінацыі «бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі» – Наталлі ВАЛЧОК, начальніку вытворчасці філіяла «Кааппрам» Ляхавіцкага раённага спажывецкага таварыства;
💥 у намінацыі «архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, транспарт і сувязь» – Дзянісу ЛЕСНІКУ, старшаму майстру ўчастка «Жылфонд» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»;
💥у намінацыі «ахова здароўя» – Але ТУРКІНОЙ, галоўнай медсястры Ляхавіцкай ЦРБ;
💥у намінацыі «адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм» – Віталію ТОЛКАЧУ, кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўніку СШ № 2 г. Ляхавічы;
💥у намінацыі «культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць» –
Людміле ІВАНОЎСКАЙ, кіраўніку народнай эксперыментальнай вакальнай групы «Берагіня» ДУА «Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;
💥у намінацыі «занятасць, сацыяльная абарона насельніцтва» – Святлане СМАРШЧОК, намесніку начальніка ўпраўлення – начальніку аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама;
💥у намінацыі «фінансы, банкаўская дзейнасць» – Таццяне ЛАБЕЙКА, вядучаму спецыялісту па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк»;
💥у намінацыі «малы і сярэдні бізнес» – Андрэю ПАНЧКОЎСКАМУ, дырэктару ЗАТ «Фораланд».

