Член участковай выбарчай камісіі Тухавіцкага ўчастка: «Людзі асэнсавана робяць свой выбар за мір, незалежнасць, росквіт сваёй Радзімы. Гэта – выбар усяго народа»
Кацярына ТАДРА, член участковай выбарчай камісіі Тухавіцкага ўчастка для галасавання № 27:
– Працую ва ўчастковай камісіі на працягу чатырох дзесяцігоддзяў. Мне пашчасціла быць у складзе камісіі ў 1994 годзе, калі ў маладой
суверэннай краіне ўпершыню выбіралі Прэзідэнта. І тады, і цяпер людзі асэнсавана робяць свой выбар за мір, незалежнасць, росквіт сваёй Радзімы. Гэта – выбар усяго народа. І час пацвярджае яго правільнасць. Землякі галасуюць актыўна, настрой у выбаршчыкаў прыўзняты, добразычлівы. А камісія пастаралася стварыць умовы, каб усё праходзіла зручна і зладжана.


