Назіральнік на Ліпскім выбарчым участку для галасавання: «Для выбаршчыкаў створаны дастойныя ўмовы»

Наталля БРЭЧКА, назіральнік ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» на Ліпскім выбарчым участку для галасавання № 16:
– Дзяжурыла і на датэрміновым галасаванні, і ў асноўны дзень, 26
студзеня. Выбары на нашым участку праходзяць спакойна, ціха, усё згодна з выбарчым заканадаўствам, кожны чалавек галасуе асабіста, ніякіх эксцэсаў ці непаразуменняў не ўзнікае, парушэнняў не выяўлена. Для выбаршчыкаў створаны дастойныя ўмовы. Я таксама выканала свой грамадзянскі абавязак – прагаласавала за стабільнасць і мір у Беларусі.

