Жыхарка аграгарадка Конькі: «У выбарах удзельнічаю заўжды. Галасую за незалежную, квітнеючую, мірную Радзіму»
Алена АНЦІПЕНКА, жыхарка аграгарадка Конькі:
– У выбарах удзельнічаю заўжды. Сёння галасую за незалежную, квітнеючую, мірную Радзіму. Лічу, што наша асноўная задача –
захаваць тое, што зроблена папярэднімі пакаленнямі, і яшчэ больш
прымножыць моц і сілу Беларусі, каб нашы дзеці і ўнукі жылі пад мірным небам. Працую прадаўцом у магазіне ў Федзюках, таму прыйшла на выбарчы ўчастак у 8 гадзін раніцы, каб паспець прагаласаваць. Прыемна, што як першаму выбаршчыку ў асноўны дзень галасавання ўручылі падарунак.


