Дзе шукаць капітальны рамонт? Капітальны рамонт на Ляхавіччыне ў 2025 годзе чакаецца па шасці адрасах
Тэма бягучага і капітальнага рамонтаў хвалюе бадай кожнага зацікаўленага ў дабрабыце жыхара шматкватэрніка. На гарачую лінію “ЛВ” ужо звярталіся землякі з пытаннямі накшталт: “дзе знайсці графік капітальных рамонтаў дамоў па горадзе на 2025 год?” і “чаму мой дом не ўключаны ў спіс?” і г.д.
Як патлумачылі ў камунгасе, графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду і гадавы план бягучы рамонту жылфонду па горадзе і раёне ўжо размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама, таксама інфармацыю можна знайсці на сайце раённай газеты. Там прапаноўваюцца і тэрміны правядзення рамонтных работ.
– Капітальны рамонт на Ляхавіччыне ў 2025 годзе чакаецца па шасці адрасах. Абнаўленне прыйдзе ў два жылыя дамы ў Тухавічах, па трох адрасах – у Ляхавічах, адзін у вёсцы Дарава-Чыж, — расказаў намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Віталій Калупановіч.
У камунгасе таксама патлумачылі, што зараз ідзе распрацоўка праектнай дакументацыі капітальнага рамонту жыллёвага фонду на 2026 год. Пры наяўнасці фінансавання плануецца, што капітальны рамонт прыйдзе на завулак Южакова (дамы 5а, 7, 9, 9а) у райцэнтры, а таксама ў аграгародок Востраў (вул.8-е Сакавіка, д.3).

Годовой план текущего ремонта жилищного фонда г. Ляховичи и Ляховичского района 2025 год

