У абласным туры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прыняў удзел і ляхавічанін

Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі адбыўся ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 7 лютага.


У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Брэстчыны, у тым ліку Андрэй Пранчак з  Ляхавіцкага раёна. У выкананні Андрэя прагучалі дзве прыгожыя песні на роднай мове, але журы аддало перавагу выканаўцам з Брэста і Баранавічаў.

Пераможцам жадаем поспеху на рэспубліканскім этапе, які адбудзецца ў чэрвені ў горадзе Маладзечна, а нашага земляка віншуем з новым дасягненнем у творчай дзейнасці!