Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Ляхавіцкага раёна!

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Ляхавіцкага раёна! Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, ушаноўваем усіх, хто выконваў свой грамадзянскі абавязак у радах арміі, для каго воінская служба стала прызваннем і лёсам. Вернасць Айчыне,
мужнасць, самаадданасць і баявое майстэрства нашага воіна – гэта адна з асноў стабільнасці і бяспекі.
Выказваю словы глыбокай падзякі ветэранам войнаў і Узброеных Сіл. Нізкі вам паклон за доблесную службу Радзіме ў самыя цяжкія перыяды яе гісторыі.
Упэўнены, што наша армія і ў будучыні застанецца для Рэспублікі Беларусь гарантам бяспекі, стабільнасці і спакою.
Са святам вас, дарагія абаронцы Айчыны! Моцнага здароўя, удачы і
дабрабыту вам і вашым сем’ям, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць ляхавіцкага краю і ўсёй беларускай дзяржавы!
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.