На экзамене гучыць «Пацверджана!» На Ляхавіччыне шэсць творчых калектываў пацвердзілі ганаровыя званні «народны» і «ўзорны»
Кожны калектыў мастацкай самадзейнасці – гэта асобная гісторыя, старонка ў культурным жыцці нашага раёна. Разам з тым кожны калектыў – гэта шлях самаўдасканалення, прафесійнага росту, дасягнення творчых вышынь.
Сярод этапаў у жыцці творчых гуртоў – пацвяр-джэнне ганаровых званняў «народны» і «ўзорны». Калі калектывы вылучаюць такія званні – значыць іх прафесійная дзейнасць павінна адпавядаць!
На Ляхавіччыне ў мінулую сераду шэсць творчых калек-тываў праходзілі экзамен на прафесіяналізм. На суд атэстацыйнай камісіі –
спецыялістаў абласнога грамадска-культурнага цэнтра – вызываліся творчыя адзінкі раённай цэнтралі-заванай клубнай сістэмы і Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Разам з тым камісія праглядзела выступленні калектываў, якія прэтэндуюць на ўдзел у абласных святах.

Калі на сцэне народны ансамбль народных інструментаў «Водар» (Ляхавіцкая ДШМ), у зале атмасфера прыўзнятага творчага настрою. Працягнулі экзаменацыйны канцэрт заўсёдныя стваральнікі атмасферы ўсіх раённых святаў – народны духавы аркестр (Ляхавіцкі ГДК). Ярка і феерычна – гэта пра народны ансамбль гумару і песні «Вечарніца» (Навасёлкаўскі СДК). Галасіста і прафесійна выступілі ўдзельнікі народнай арт-групы «ВІНС-акорд». У захапленні ад творчай прапановы ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вясёлка» (Свяціцкі СДК). Пранікнёна выступіў народны тэатр лялек «Метамарфоза» (Ляхавіцкі ГДК).
Ганарова і прыемна, калі ў творчых «залікоўках» вышэйназваных калек-тываў прагучала чаканае «Пацверджана!». Дарэчы, званні «народны» і «ўзорны» ў Ляхавіцкім раёне маюць 22 творчыя калектывы.
А пасля Ляхавіччына здзівіла камісію выступленнямі ў абласным песенным форуме «З любоўю да песні».
Акрамя гэтага, апошнія тыдні ў жыцці раёна вызначыліся раённым аглядам-конкурсам аматарскай мастацкай твор-часці.
– Сёння раённая клубная сістэма павінна адказваць на сучасныя запыты аўдыторыі. Мерапрыемстваў на 2025-ы запланавана шмат, хочац-ца кожнае напоўніць новы-мі творчымі нумарамі, сюжэтамі. Таму выязджаем разам з метадыстамі клубнай сістэмы ў нашы сельскія клубы і Дамы культуры, каб ацаніць выканальніцкі ўзровень, сцэнічную культуру калектываў і асобных выканаўцаў. Для нас важна выявіць творчую моладзь і даць ёй шанц сябе праявіць. Звяртаем увагу і на тое, як калектыў развіўся ў творчым плане на працягу года. Важна, каб і ў сродках масавай інфармацыі гучалі іх творчыя здабыткі. Тое ж тычыцца і выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сёння мы ведаем свае моцныя бакі, ёсць моманты, з якімі яшчэ працаваць. Разам з тым кожны канцэрт пацвярджае, наколькі беларусы шануюць сваю культуру, як ашчадна адносяцца да традыцыйнага мастацтва, упэўнена глядзяць у сучаснасць, – расказвае дырэктар раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Юрый Грынь.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.



