Зялёнае святло для прадпрымальніцтва. У Ляхавіцкім раёне працуе 585 суб’ектаў прадпрымальніцтва. За 2024 год доля прыватнага бізнесу ў кансалідаваным бюджэце Ляхавіччыны – 30,2 працэнта

Выпуск сельгаспрадукцыі і арганізацыя аўтаперавозак, выраб мэблі і пластыкавых вокнаў, вырошчванне садавіны і агародніны, прыватныя крамы, абутковыя майстэрні, цырульні і аграсядзібы, аказанне паслуг па рамонце і бытавым абслугоўванні – сфера інтарэсаў прадстаўнікоў малога бізнесу ў раёне даволі шырокая. Прадпрымальніцтва – неад’емная частка нашага жыцця,
а канкурэнцыя з прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці – на карысць спажыўцоў.

Дзяржава падтрымлівае станоўчыя сацыяльна-эканамічныя пачынанні, ствараючы для прадпрымальніцтва спрыяльныя ўмовы, у тым ліку і ў плане льготнага падаткаабкладання.
На мінулым тыдні прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Ляхавіччыны прынялі ўдзел у пасяджэнні савета па развіцці прад-
прымальніцтва пры райвыканкаме. Разглядаліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі суб’ектаў прадпрымальніцтва.
Дарэчы, інфармацыя пра льготнае крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу размешчана на сайце райвыканкама.
– У нашай краіне, і Ляхавіччына не выключэнне, для бізнесу ўключана зялёнае святло. Кіраўніцтва раёна надае важнае значэнне развіццю прадпрымальніцтва. Стварайце вытворчасць, развівайце бізнес, адкрывайце новыя працоўныя месцы. Работа раённай улады па стварэнні спрыяльнага клімату для развіцця прадпрымаль-
ніцтва накіравана і на прыцягненне інвестараў у раён. Аднак галоўнае патрабаванне да ўсіх суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці – працаваць добрасумленна, плаціць падаткі, удзельнічаць у справах дзяржаўнай важнасці, – адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, які прыняў удзел у сустрэчы.
Пра зацікаўленасць улады ў развіцці прадпрымальніцтва гаворыць і той факт, што на працягу мінулага года ў аблвыканкам накіроўваліся райвыканкамам прапановы аб атрыманні фінансавай падтрымкі ў межах пастановы Савета Міністраў № 459 «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» па праектах
ТАА «Яблыневы Пасад», «Трансэлектракамплект», «Валіянз».
Намеснік старшыні райвыканкама старшыня савета па развіцці прадпрымальніцтва Людміла Матчэня расказала пра асноўныя рэспубліканскія праграмы па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу. У прыватнасці, у Беларусі з 2025 года пачынае дзейнічаць новы механізм падтрымкі інвестпраектаў у регіёнах – «Рэгіянальная ініцыятыва». Дзяржпадтрымка працягвае аказвацца ў межах Дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2021–2025 гады. Сутнасць яе ў тым, што дзяржпадтрымку за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў атрымліваюць на конкурснай аснове вытворчыя праекты з акцэнтам на экспартаарыентаваную, імпартазамяшчальную прадукцыю, энергазберажэнне.
Людміла Матчэня дала станоўчую адзнаку ролі прыватных прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічным развіцці Ляхавіцкага раёна і разам з тым адзначыла, што патэнцыял іх яшчэ большы. Таму раённая ўлада зацікаўлена ў развіцці прадпрымальніцтва ў раёне і заўжды ідзе насустрач новым перспектыўным ідэям і прапановам.
Дырэктар ЦБП № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» Рыта Пракуда падрабязна спынілася на механізме атрымання льготных крэдытаў для развіцця прадпрымальніцтва.
Падчас дыялога размова ішла пра ролю санкцый у развіцці прыватнага бізнесу. Прычым, калі некаторыя прадпрымальнікі гаварылі пра адмоўны ўплыў санкцый на развіццё вытворчасці, то было і іншае меркаванне. Накшталт таго, што санкцыі дазволілі больш прасоўваць менавіта тавары і паслугі айчыннай вытворчасці. Таксама закранута тэма забяспечанасці працоўнымі рэсурсамі. Паступіла пытанне ад дырэктара ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт»
Валерыя Панфілы, якім чынам уключыць прадпрыемства ў пералік арганізацый-вытворцаў, чыя прадукцыя можа набывацца насельніцтвам у крэдыт на льготных умовах у межах праграмы Беларусбанка «На родныя тавары».
Былі дадзены канкрэтныя тлумачэнні і паказаны
алгарытм дзеянняў у такой сітуацыі. Прычым ён даволі просты: трэба падаць неабходныя дакументы ў аблвыканкам.
Кіраўнік раёна заклікаў да больш актыўнага дыялога «ўлада – бізнес» і падзякаваў прадпрымальнікам за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні Ляхавіччыны, правядзенні святочных і дабрачынных мерапрыемстваў. І заклікаў да большай ініцыятыў-
насці і ўдзелу ў навядзенні чысціні і парадку ў Год добраўпарадкавання.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Людміла МАТЧЭНЯ, намеснік старшыні райвыканкама:
– Па стане на пачатак гэтага года ў Ляхавіцкім раёне працуе
139 суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, 10 – сярэдняга, 436 індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры гэтым колькасць прадстаўнікоў сярэдняга бізнесу за мінулы год павялічылася на чвэрць, узрасла і колькасць малых арганізацый.
Летась у раёне зарэгістравана 55 індывідуальных прадпрымальнікаў і 16 камерцыйных арганізацый. Яны вядуць справы ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, будаўніцтве, сферы паслуг, рознічным гандлі, транспартнай дзейнасці і іншым. Створана 18 новых працоўных месцаў у сферы вытворчасці і паслуг.
За 2024 год доля суб’ектаў прадпрымальніцтва ў кансалідаваным бюджэце Ляхавіцкага раёна – 30,2 працэнта.

Рыта ПРАКУДА, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 117
ААТ «ААБ Беларусбанк»:

– У Беларусі распрацавана шмат інструментаў для развіцця і падтрымкі бізнесу, у тым ліку дзяржаўная падтрымка. Так, пастановай Савета Міністраў ад 28.06.2024 № 459 «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» прадугледжаны меры падтрымкі інвестыцыйнай дзейнасці. Для фінансавання бізнесу Беларусбанк ажыццяўляе льготнае крэдытаванне арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Такі від крэдытавання прадастаўляецца банкам сумесна з выканаўчымі органамі ўлады на ўмовах конкурснага адбору інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў,
якія адпавядаюць напрамкам і мэтам, вызначаным аблвыканкамамі
і Мінскім гарвыканкамам. Крэдытная падтрымка аказваецца за кошт сродкаў, што прадастаўляюцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, на льготных умовах. Сёлета сярод прадпрымальнікаў Ляхавіцкага раёна ўжо ёсць жадаючыя скарыстацца такой дзяржпадтрымкай для мадэрнізацыі вытворчасці.
Міністэрствам эканомікі распрацаваны падыходы па фарміраванні пераліку інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». Выдаткоўваюцца крэдытныя рэсурсы для рэалізацыі эфектыўных і фінансава рэалізуемых інвестыцыйных праектаў на льготных умовах. Заяўкі ад ляхавіцкіх бізнесменаў таксама ўжо на разглядзе ў фондзе фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва,
які аказвае фінансавую дапамогу ў межах «Рэгіянальнай ініцыятывы».