Сакавіты ўраджай. У Ляхавіцкім раёне лясніцтвы нарыхтоўваюць бярозывы сок

З сярэдзіны сакавіка Востраўскае лясніцтва прадало насельніцтву больш за 3 500 тон бярозавага соку.
За прыродным напіткам сюды едуць і з нашага райцэнтра, і з Баранавічаў. Для нарыхтоўкі бярозавіку тут вызначаны два ўчасткі і адказныя – майстар лесу Сяргей Ваўчок і памочнік ляснічага Васілій Сельмановіч. Для збору выкарыстоўваюць пластыкавыя пакеты. Сяргей Ваўчок падкрэслівае, што соку павінна хапіць усім жадаючым.
Бярозавы сок насельніцтву рэалізуюць усе шэсць лясніцтваў лясгаса па 19 капеек за літр. Прычым у тару пакупнікоў. Намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка папярэджвае, што перад тым, як ехаць у лясніцтва, трэба туды патэлефанаваць і ўдакладніць пра магчымы аб’ём куплі бярозавага соку, час і месца рэалізацыі.
Тым, хто жадае самастойна паўдзельнічаць у зборы ляснога ўраджаю, трэба звяртацца да спецыялістаў лясніцтва, якія пакажуць вызначаныя для гэтага ўчасткі. У такім выпадку, каб пазбегнуць парушэнняў тэхналогіі падсочкі, падрыхтоўчыя работы праводзяцца пад кантролем лясной аховы. Самастойна без ляснога білета займацца нарыхтоўкай соку нельга.
Варта памятаць, што згодна з артыкулам 16.19 КоАП за парушэнне правілаў нарыхтоўкі і збору соку прадугледжаны штраф. Для фізічных асоб ён можа быць да 20 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў – да 100 БВ, юрыдычных асоб – да 500 БВ. Для выяўлення парушальнікаў работнікі лясной аховы штодзень праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА
Рэалізацыя бярозавага соку для насельніцтва ажыццяўляецца праз лясніцтвы. Цана за 1 літр складае 19 капеек.
Тэлефонныя нумары:
Ляхавіцкае – 6-52-53;
Востраўскае – 3-26-45;
Крывошынскае – 5-13-45;
Мядзведзіцкае – 4-23-45;
Куршынавіцкае – 6-65-90;
Навасёлкаўскае – 4-63-11.

