Актуальны флікер

Значная частка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавага транспарту адбываецца ў вячэрні і начны час. Гэтыя ўдзельнікі дарожнага руху на праезнай частцы іншы раз застаюцца незаўважанымі вадзіцелямі з-за таго, што не пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Такі просты і танны сродак можа стаць выратавальным і папярэдзіць дарожна-транспартнае здарэнне.

З 9 па 19 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цемнаце!”. І ў час яе, і пасля патрабаванне да ўдзельнікаў дарожнага руху адно: быць пільнымі, дысцыплінаванымі, узаемаветлівымі.

Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,

дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *