Праваслаўныя сустрэчы «Радасць духоўных сустрэч» прайшлі ў аграгарадку Падлессе

Праваслаўныя сустрэчы » Радасць духоўных сустрэч» адбыліся ў аграгарадку Падлессе. На мерапрыемства былі запрошаны знакамітыя паэты Брэстчыны: член Саюза пісьменнікаў, кіраўнік літаратурна- музычнай гасцёўні «Крыніца», аўтар мноства кніг і зборнікаў Раіса Раманчук і маладая таленавітая паэтэса, аўтар — выканаўцапесняў, магістр эканамічных навук Аліна Галіцкая, а таксама вучні старэйшых класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы і Начаўскай сярэдняй школы.

Удзельнікі сустрэчы накіраваліся ў Падлескую сельскую бібліятэку, дзе даведаліся пра знакамітых людзей Падлесся, пра тое, чым зараз жыве аграгарадок і асабіста бібліятэка, наведалі музей- пляцоўку «Беларуская хатка». Пасля госці адправіліся ў Падлескую базавую школу, дзе праходзіла асноўная частка сустрэч.
Пачаў мерапрыемства настаяцель Падлескай Свята- Духаўскай царквы іерэй Уладзіслаў Прымшыц. Ён прыадчыніў завесу кнігадрукавання і расказаў, якім шляхам да нас прыйшла духоўная кніга, а таксама благаславіў сустрэчу.
Паэты Раіса Раманчук, Аліна Галіцкая і Ларыса Глеб пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі. Рабяты вывучылі па некалькі вершаў знакамітых гасцей. Былі аўтографы і , фотаздымкі.
Такія сустрэчы перад Пасхай, у пост, самыя неабходныя для таго, каб наталіць сэрца духоўнасцю і цеплынёй, прапанаваць нам задумацца аб сур’ ёзным, чыстым і вечным. І дарослыя, і дзеці былі ў светлым узнёслым настроі, дарылі словы і ўсмешкі адзін аднаму. Такія сустрэчы разам, прывіваюць самыя лепшыя пачуцці і вызываюць самыя пазітыўныя эмоцыі.







