Наша памяць будзе праўдзівай і прыгожай. Абавязак удзячных нашчадкаў – захаваць гістарычную памяць і быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Наша гісторыя – наш гонар

Сёлета рэспубліканскі суботнік праходзіць напярэдадні знакавай для ўсіх беларусаў даты – 80-годдзя Вялікай Перамогі. Сімвалічна,
што працоўныя марафоны арганізуюцца пад знакам добраўпарадкавання не толькі населеных пунктаў, але і мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, помнікаў і абеліскаў. Гэта наша памяць і ўдзячнасць усім, хто цаной свайго жыцця адстаяў мір і незалежнасць краіны.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

У юбілейны год Перамогі адным з аб’ектаў раённага добраўпарадкавання стаў нядаўна ўзведзены памятны знак каля вёскі Марынова, які стане сімвалам памяці нашчадкаў пра
48 вёсак, спаленых фашыстамі ў Ляхавіцкім раёне ў гады
Вялікай Айчыннай вайны.
Работа тут кіпела і ў адзіны дзень азелянення, які праходзіў па ўсёй краіне 10 красавіка і прысвячаўся Году добраўпарадкавання і пяцігодцы якасці. Разам, у літаральным сэнсе, насу-
перак снегу і ветру шчыравалі прадстаўнікі працоўных калектываў і дэпутацкага корпуса, актывісты раённай арганізацыі «Белая Русь» і раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», Маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, ветэранскай арганізацыі, навучэнцы «Школы міру» – Ляхавіцкага аграрнага каледжа і іншыя. Сярод  удзельнікаў працоўнага марафону і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Георгій Хлябовіч, старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, пракурор Ляхавіцкага раёна Ігар Палыка.


Работы хапіла ўсім! За некалькі гадзін тэрыторыю ўпрыгожылі 175 дэкаратыўных кустоў і дрэў. У вызначаным парадку высаджаны туі,
сосны, розныя віды ядлоўцу, бэз, дэкаратыўныя яблыні «раяліці» і каланавідныя клёны, чырвоны колер лісця якіх сімвалізуе кроў, пралітую нашымі продкамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра іх жыве, і новая кампазіцыя таму пацвярджэнне.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.