Настольная кніга для ідэолагаў. Значнасць Дырэктывы № 12 цяжка пераацаніць. Гучаць меркаванні, што гэты дакумент з’яўляецца настольнай кнігай, першакрыніцай, арыенцірам для ідэолагаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, усяго грамадства
Адназначна, ідэолагі даўно чакалі прыняцце такога дакумента, які актуалізуе нарматыўна-прававую базу, што рэгулюе нашу сферу. Таму значнасць Дырэктывы № 12 цяжка пераацаніць. Гучаць меркаванні, што гэты дакумент з’яўляецца настольнай кнігай, першакрыніцай, арыенцірам для ідэолагаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, усяго грамадства.

Кожная краіна свету, Беларусь не выключэнне, выпрацавала сваю ідэалогію, якая аб’ядноўвае людзей у нацыю і робіць дзяржаву суверэннай.
Ідэалогія – важкая і значная цаглінка ў фундаменце згуртаванага грамадства, які заснаваны на любві да Радзімы і імкненні да яе эканамічнага дабрабыту.
Зацверджаныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы – найбольш важныя складнікі Дырэктывы № 12. У дакуменце акрэслена: «Ідэалогія беларускай дзяржавы – сістэма ідэй, поглядаў і ўяўленняў, якая адлюстроўвае нацыянальна-гістарычныя традыцыі, інтарэсы і каштоўнасці беларускага народа, вызначае мэты развіцця асобы, грамадства і дзяржавы».
Згодна з Дырэктывай, ідэалагічнай вертыкалі неабходна, у тым ліку, займацца фарміраваннем і падрыхтоўкай ідэалагічнага актыву, навучаннем формам і метадам камунікацыі з грамадствам, калектывам і грамадзянамі. З гэтай мэтай 9 красавіка аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама быў арганізаваны семінар-вучоба ідэалагічнага актыву прадпрыемстваў і арганізацый Ляхавіччыны. Асаблівы акцэнт зроблены на работу з ідэолагамі-навічкамі.
Дырэктыва акрэслівае розныя формы камунікацыі ўлады і грамадства. Сярод іх тыя, што даўно практыкуюцца і запатрабаваныя ў Ляхавіцкім раёне: дыялогавыя пляцоўкі з удзелам прадстаўнікоў органаў улады і грамадскіх арганізацый, грамадскія прыёмныя, адзіныя дні інфармавання ў працоўных калектывах, сходы грама-
дзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння.
Дырэктыва ўстанаўлівае, што арганізацыя ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах ускладаецца на кіраўніка арганізацыі, непасрэдная каардынацыя ідэалагічнай работы – на аднаго з яго намеснікаў. У выпадку неабходнасці дадаткова ўводзіцца пасада намесніка кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце. У Ляхавіцкім раёне такія новаўвядзенні ўжо маюць месца ў арганізацыях розных формаў уласнасці. Так, намеснікі кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ўведзены ў раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме, ТАА «Трансэлектракамплект», ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас», на падыходзе ТАА «Фермент», ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак».
Моцная дзяржаўная ўлада, сацыяльная справядлівасць, сацыяльна арыентаваная мадэль развіцця беларускай дзяржавы – тое, што з’яўляецца брэндам Рэспублікі Беларусь, за што ведаюць і паважаюць нашу суверэнную краіну. Уся гэта сістэма, якая склалася за апошнія тры дзесяцігоддзі, зафіксавана ў Дырэктыве № 12.
Вольга БУРАК,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

