На сувязі – «Белтэлекам». Што такое GPON, растэрміноўка для абанентаў «Белтэлекама», бяспечны інтэрнэт. Гэта і многае іншае прапануе «Белтэлекам»
«Белтэлекам» скарачае адлегласці і робіць людзей бліжэй, а жыццё больш камфортным. У сваёй дзейнасці прадпрыемства скіравана на пастаяннае пашырэнне і паляпшэнне паслуг электрасувязі. Лічбавізацыя актыўнымі тэмпамі працягваецца
і на Ляхавіччыне.

Інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Алег Дубіна і электрамеханік Антон Шклянік.
Да вас ідзе GPON
Работнікі Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі пракладваюць оптавалакон-ныя лініі як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці. Начальнік падраздзя-лення Анатолій Лукашэвіч адзначае, што зараз электра-
сувязісты робяць акцэнт на будаўніцтве валаконна-аптычных ліній сувязі ў прыватным сектары. Лічаныя крокі засталіся да пераклю-чэння абанентаў з састарэлых медных ліній на валаконна-аптычныя на вуліцах Мінскай і Першамайскай. Да канца другога квартала плануецца перавесці на тэхналогію GPON каля трох сотняў абанентаў, якія пражываюць па вуліцах Раганава, Камсамольскай, Дзесюкевіча, Янкі Купалы і іншых.
Па словах начальніка Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі, да канца года да валаконна-аптычных сетак на базе тэхналогіі GPON плануецца падключыць увесь прыват-ны сектар райцэнтра. Усе выдаткі па абнаўленні бярэ на сябе «Белтэлекам». Пад ключ узведзены сеткі ў домаўладаннях абанентаў у Літве. Напрыканцы другога квартала завершацца работы ў Русінавічах, у бліжэйшы час пачнецца ўзвядзенне валаконна-аптычных сетак у Гаслаўшчыне. У чым перавагі такой інфраструктуры?
– Яна дае неабмежаваныя магчымасці. Сёння па тэхналогіі GPON абанент можа атрымаць увесь спектр паслуг, якія мы прадастаўляем. Гэта традыцыйная тэлефанія, лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне, інтэрнэт. Сёння запатрабавана і паслуга відэакантролю – кліент можа падключыць відэакамеру і назіраць дыстанцыйна за сваёй дачай, домам, кватэрай з захаваннем запісу архіва. Усё гэта дазваляе адчуваць сябе камфортна, нават калі знаходзішся за тысячы кіламетраў ад дома ці офіса, – дзеліцца Анатолій Лукашэвіч.

«Мабільны» горад
Яшчэ ўчора ў сем’яў быў запатрабаваны тэлефонны даведнік, дзе пазначалі важныя кантакты і адрасы. Сёння «Белтэлекам» прапануе мабільны дадатак «Мой горад». «Мой горад» – сэрвіс ад «Белтэлекама», дзе ў інтэрактыўным фармаце змешчаны кантакты і адрасы гарадской інфраструктуры, прадпрыемстваў і арганізацый, іншая неабходная інфармацыя. Каб устанавіць мабільны дадатак сабе на тэлефон, дастаткова спампаваць яго з Googlе Play ці з App Store.

Растэрміноўка для абанентаў «Белтэлекама»
«Белтэлекам» прапануе сваім кліентам бытавую тэхніку ў растэрміноўку без першапачатковага ўзносу. У шырокім асартыменце смартфоны, планшэты, тэлевізары, ноўтбукі, кававаркі, пыласосы, электрасамакаты і г. д. Тавары на выгадных умовах можна набыць у офісе прадаж «Белтэлекама», які размешчаны ў райцэнтры на плошчы Леніна, 1а. Асартымент прадстаўлены і на сайце
shop.beltelecоm.by
Тры ў адным
Многія абаненты «Белтэлекама» даўно ацанілі перавагі пакетаў паслуг лінейкі «Ясна», якія ўключаюць інтэрнэт, тэлефонную сувязь і тэлебачанне. Прыцягваюць высокая скорасць доступу ў інтэрнэт і якасць тэлеба-чання, выгадная цана, авансавая форма аплаты і зручнасць падключэння. «Белтэлекам» бясплатна прадастаўляе ў карыстанне неабходнае абсталяванне –
мадэм і ТВ-прыстаўку. Сярод навінак лінейкі – «Ясна 500». За прыкладна 67 рублёў у месяц абанент атрымлівае безлімітны інтэрнэт са скорасцю 500/250 Мбіт/с, інтэрактыўнае тэлебачанне са 127 каналамі і бясплатныя званкі па Беларусі ў сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP (вызначальнік нумара).
«Белтэлекам» і бяспечны інтэрнэт
«Белтэлекам» – эксперт у кібербяспецы. Летась яго цэнтр кібербяспекі быў атэставаны аператыўна-аналітычным цэнтрам. Для сваіх абанентаў прадпрыемства прапануе новы камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння «Бяспечны інтэрнэт» з выкарыстаннем прадуктаў PRO32. PRO32 дазваляе выкарыстоўваць антывірусную абарону на камп’ютары, смартфоне, планшэце – да трох устройстваў у любым спалучэнні. У асартыменце «Белтэлекама» і лінейка прадуктаў антывіруснай абароны вытворчасці «Лабараторыі Касперскага», якія не толькі абараняюць устройствы ад пагроз і шпіёнскіх праграм, але і паскараюць іх работу.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

