Сіла прафсаюза ў адзінстве. У Ляхавіцкім камунгасе – адна з самых масавых прафсаюзных пярвічак раёна, тут кожны працаўнік – член прафсаюза
Прыемная навіна прыляцела на Ляхавіччыну. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі назвала лаўрэатаў традыцыйнай прэміі ФПБ у 2025 годзе. Усяго сёлета зацверджаны 25 прэмій ў розных намінацыях, уладальнік адной з іх мае ляхавіцкі адрас. КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» стала лаўрэатам прэміі ў галіне працы ў намінацыі «Жыллёва-камунальная гаспадарка, бытавое абслугоўванне, лясная гаспадарка, гандаль» за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці арганізацыі. Важкасць перамогі і ў тым, што прэміі прысуджаюцца адзін раз у два гады.

Падчас урачыстага ўзнага-роджвання, якое традыцыйна прымяркоўваецца да Свята працы – 1 Мая, на ўсю краіну прагучыць і назва Ляхавіцкага камунгаса.
Перамога стала магчымай дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню прафсаюзнай пярвічкі камунгаса з адміністрацыяй Ляхавіцкай ЖКГ. Увогуле, тутэйшая прафсаюзная пярвічка даволі дзейсная, на-дзейная, працуе вельмі вынікова.

– У Ляхавіцкім раёне дзве прафсаюзныя пярвічкі, якія ўвахо-дзяць у склад нашага абласнога галіновага прафсаюза, – у КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» і ТАА «Ажуруна». Пярвічка камунгаса ўваходзіць у пяцёрку лепшых у нашай абласной прафарганізацыі, што аб’ядноўвае 129 пярвічак. Гэта актыўная пярвічка, якая з гатоўнасцю удзельнічае ў разнастайных мерапрыемствах, дабрачынных і працоўных акцыях, конкурсах, у тым ліку прафесійнага майстэрства, ініцыяваных галіновымі праф-саюзамі як Брэстчыны, так і краіны. Значная ўвага надаецца грамадскаму кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы. На высокім узроўні пастаўлены работа з ветэранамі арганізацыі, моладдзю, спартыўна-аздараў-ленчая і культурна-масавая работа. Прадукцыйная дзейнасць калектыву, дзе кожны работнік – член прафсаюза, у многім вынік плённай працы ініцыятыўнага прафсаюзнага лідара – старшыні пярвічкі начальніка планава-эканаміч-нага аддзела Ляхавіцкага камунгаса Іны Смаршчок, якая ўзначальвае прафкам з 2012 года.
Іна Іосіфаўна ўваходзіць у абкам галіновага прафсаюза, яна ўладальнік нагруднага знака «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», – адзначае старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Міхайлоўскі.
Такая характарыстыка сапраўды важкая і ў чарговы раз пацвярджае, што прафсаюзы – даволі ўплывовая арганізацыя, якая дастойна стаіць на варце інтарэсаў работнікаў, плённа супрацоўнічае з адміністрацыяй у напрамку паляпшэння ўмоў працы і павышэння заработнай платы работнікаў.
– У нашай прафсаюзнай пярвічцы стапрацэнтнае членства. Таму мы ў адказе за кожнага з больш чым чатырохсот працаўнікоў. У прафсаюза разнапланавыя напрамкі работы. У цэнтры ўвагі – заключэнне і падпісанне калектыўнага да-гавора з наймальнікам, кантроль за выкананнем калдагавора. Устанаўленне і перагляд нормаў, рэжыму працы і адпачынку, Правілаў унутранага распарадку, нормаў і ўмоў аховы працы таксама ўваходзяць у кампетэнцыю прафсаюза. Пры прафкаме створаны і працуюць пяць камісій: па грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы; па ахове працы; па культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце; па арганізацыйных пытаннях; вытворчая. Члены прафкама актыўна ўдзельнічаюць і ў рабоце камісій, створаных на прадпрыемстве: па працоўных спрэчках, па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, па санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні. Акрамя таго, прафкам кантралюе выкананне графіка водпускаў і тэрмінаў выплаты зарплаты, прымяненне да работнікаў мер дысцыплінарнага ўздзеяння, – расказвае Іна Смаршчок.

На прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Ляхавіцкай ЖКГ будуе сваю штодзённую работу прафсаюз камунгаса.
– Любыя ўзнікшыя пытанні вырашаем у канструктыўным дыялогу паміж адміністрацыяй і прафкамам. Калектыўны дагавор, які зараз дзейнічае на нашым прадпрыемстве, – гэта сумесны дакумент, які ў тым ліку дазваляе пашырыць і ўзмацніць гарантыі па забеспячэнні належных умоў працы работнікаў, перападрыхтоўкі кадраў. Двойчы ў год камісія па калектыўных перагаворах разглядае выкананне палажэнняў калектыўнага дагавора, – адзначае дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі.

Запатрабаваны ў членаў прафсаюза прававыя прыёмы, якія праводзяць спецыялісты галіновага абкама прафсаюзаў. Толькі летась кансультацыі па прававых пытаннях атрымалі больш за 20 работнікаў камунгаса. На асаблівым кантролі ў мясцовага прафсаюза пытанні аховы працы. На прадпрыемстве дзейнічаюць грамадскія інспектары па ахове працы. Не застаецца ўбаку ад такой важнай справы і кіраўніцтва Ляхавіцкай ЖКГ. За 2024 год затраты на мерапрыемствы па ахове працы склалі амаль 445 тысяч рублёў.
Прафкам камунгаса побач і разам не толькі ў вырашэнні працоўных пытанняў. Разам са сваім лідарам Інай Смаршчок прафкам – ініцыятар цікавых спраў, а іх у прафсаюзнай скарбонцы нямала. Раённая спартакіяда працоўных калектываў і турыстычныя злёты, валейбольныя і футбольныя спаборніцтвы, спаборніцтвы пад эгідай галі-новага абкама прафсаюзаў – шахматна-шашачныя турніры, па спартыўным рыбалоўстве – камунальнікі такія старты не прапускаюць. Запатрабаваны ў камунальнікаў і ініцыяваныя прафсаюзам туры выхаднога дня ў санаторыі Беларусі. Падчас летняй аздараўленчай кампаніі для непаўналетніх дзяцей работнікаў прадпрыемства набываюцца пуцёўкі ў выхаваўча-аздараўленчы лагер «Чайка».
Сярод сваіх калег і памочнікаў Іна Смаршчок называе самых неабыякавых і лёгкіх на пад’ём, заўжды з ідэямі і цікавымі задумкамі – Ірыну Шклянік, Вольгу Дуброўскую, Таццяну Крываруцкую, Дзяніса Лесніка, Алену Ляшкевіч, Юрыя Плескацэвіча, Вераніку Сурмачэўскую, Віктара Кузняцова.
– У нашым калектыве традыцыйна цёплыя і шчырыя адносіны да колішніх работнікаў камунгаса, якія зараз на заслужаным адпачынку. Трымаем цесную сувязь з ветэранскай арганізацыяй, яна падтрымлівае нашы пачынанні, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Тон задаюць Уладзімір Гурскі, Вера Адаська, Зоя Буйкевіч, Валянціна Гатоўчыц, Наталля Татарыновіч, Раіса Пашко, –
удакладняе Іна Смаршчок.
Галіна КАНЬКО.