1 мая – Свята працы. Паважаныя жыхары горада і раёна!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Святам працы!
На беларускай зямлі ва ўсе часы вялікай пашанай і павагай карыстаўся чалавек-працаўнік. Ён і сёння з’яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай нашай краіны. Мірная праца – каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць, згуртаванасць і згоду ў грамадстве.
Дарагія землякі!
Мы аддаём даніну ўдзячнасці за працавітасць і прафесіяналізм працоўным калектывам і ветэранам, усім, хто ўмее працаваць сумленна, ад чыіх намаганняў, ведаў, вопыту і высокіх вынікаў залежыць працвітанне Беларусі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам вясны і працы!
Першамай напоўнены святлом і цяплом вясновага сонца. Гэтае свята аб’ядноўвае прафесіі і пакаленні, дорыць душэўны ўздым і энергію. А такія паняцці, як Мір і Праца, з’яўляюцца вечнымі сімваламі стварэння, залогу развіцця любога грамадства, умацавання экано-
мікі, павышэння дабрабыту народа.
Ад вясны, якая задае новы рытм жыцця, мы заўсёды чакаем дабра, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. І цвёрда ведаем, што толькі плённай працай могуць быць створаны наша будучыня, дабрабыт усіх і кожнага.
Жадаю вам мірнага неба, моцнага здароўя, дабра і вясновага настрою! Няхай у кожным доме будуць дабрабыт і стабільнасць.
Георгій ХЛЯБОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.