Прамыя тэлефонныя лініі

10 мая з 9.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія з намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
 КРАЎЧУКОМ  Вадзімам Васільевічам па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (адукацыя, медыцына, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, занятасць, культура, спорт і інш.).
Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні і існуючыя праблемы, а таксама розныя прапановы і ініцыятывы, накіраваныя на развіццё Брэсцкай вобласці, можна будзе абмеркаваць з намеснікам старшыні аблвыканкама КРАЎЧУКОМ Вадзімам Васільевічам па тэлефоне 8-0162-26-99-26 (Брэсцкі аблвыканкам).

10 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (медыцына, аздараў-
ленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона,
культура, адукацыя, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ТРАЦЦЯК Алег Фёдаравіч. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.