У форме «фермы»

Гэты сад вырашчаны фермерам.

Працаваць на зямлі і на ёй жа гаспадарыць – не заўсёды адно і тое самае. Апроч звычайных вытворчых маніпуляцый гаспадаранне мае на ўвазе цёплае стаўленне, любоў, праяўленне клопату а не толькі спажывецкі інтарэс да зямлі-карміцелькі. З невялікай карэкціроўкай у кожным канкрэтным выпадку, усё гэта можна “запісаць” на адрас нашых фермераў. Іх удзел у фарміраванні вала прадукцыі сельгасвытворчасці раёна вызначальным, канешне, не назавеш. Гэта хутчэй дапаўненне, прыправа да асноўнай стравы раённага сельскагаспадарчага стала. А, значыць, яго вастрыня, пікантнасць, смакавыя адметнасці, калі казаць кароткім вобразным выразам.

У чым канкрэтна адметнасць ляхавіцкай фермерскай суполкі? Іх 19, афіцыйна зарэгістраваных на пачатак года ў якасці фермерскай гаспадаркі. Зямельныя надзелы асобных нязначна не дабіраюць да 200 гектараў, сельскагаспадарчая дзейнасць іншых праходзіць на пяці, а то і менш гектарах. Усяго ж “пад фермерствам” знаходзіцца каля двух працэнтаў сельгасугоддзяў раёна. 17 гаспадарак спецыялізуюцца на раслінаводстве. Вырошчваецца ўся сельскагаспадарчая класіка і нават крыху больш. Зерневыя, буракі салодкія і чырвоныя, бульба, морква, капуста розных тэрмінаў спеласці, агуркі, таматы, салодкія перцы. Ад 30 да 40 працэнтаў усёй вырашчанай у раёне агародніны з’яўляюцца пладамі іменна фермерскай працы. Прадуктовая выкладка атрымаецца не поўнай, калі не дабавіць яблыкі, слівы, парэчкі чорныя з вядомага ўсім гараджанам фермерскага саду.

Кветкавага саду ў душы на ўвесь год будзе дарэчы пажадаць усім гэтым людзям з нагоды свята. Гэта таксама і іх дзень, і па форме, і па сутнасці, і па логіцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *