Паглядзіце, якія змены адбываюцца на мосце праз раку Ведзьму ў Ляхавічах

КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» з’яўляецца заказчыкам работ, падрадчык – мостабудаўнічае ўпраўленне №3 філіяла ААТ “Мостабуд”.

– Рамонт моста ідзе згодна графіка. На сённяшні дзень на адной з дарожных палос выкананы ўвесь комплекс дэмантажных работ. Пад асфальтабетоннае пакрыццё на паласе руху ўжо ўкладзена маналітная пліта. Зараз ідзе ўладкаванне пешаходнай дарожкі. Для гэтага вымашчана аснаванне для ўкладкі маналітнага жалезабетону. Да сярэдзіны чэрвеня будаўнікі плануюць выкласці дарожку пліткай і ўстанавіць металічную агароджу, таксама закатаюць праезную частку асфальтабетоннай сумессю. Далей пачнецца рамонт другой часткі моста. Плануецца, што да верасня аб’ект будзе здадзены, – расказаў намеснік дырэктара КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкае ЖКГ” Віталій Калупановіч.