Когда закончится ремонт на участке автодороги Барановичи-Ляховичи
Напрыканцы мінулага тыдня пачаўся бягучы рамонт на ўчастку аўтадарогі Р-4 Баранавічы-Ляхавічы каля райцэнтра
Начальнік ДЭУ-24 Мікалай Дрынеўскі расказаў, што на рамонт трохкіламетровага ўчастка аб’язной дарогі ад кальцавога раз’езду да другога пад’езду ў бок Русінавічаў будзе накіравана больш за 1,5 мільёна рублёў з рэспубліканскага бюджэту.
Укладку асфальтабетоннога пакрыцця дарожнікі абяцаюць завяршыць да канца мая. А пасля прыступяць да ўладкавання з’ездаў, умацавання і падсыпкі абочын. Але гэтыя работы ўжо не будуць перашкаджаць дарожнаму руху. Па словах начальніка ДЭУ-24, у бліжэйшую суботу і нядзелю праезд для аўтамабілістаў будзе цалкам адкрыты.
☝️Для бяспечнага руху пешаходаў і веласіпедыстаў з левага боку на працягу ўсяго трохкіламетровага дарожнага адрэзку з’явіцца ўмацаваная асфальтабетонная абочына, аддзеленая ад дарогі разметкай.
Кіраўніцтва ДЭУ-24 прыносіць прабачэнні за дастаўленыя часовыя нязручнасці.А для бяспечнага і бесперабойнага руху просіць дакладна выконваць сігналы светлафора
Фінішуе рамонт аўтадарогі ў другой палове чэрвеня.
2025год_благоустройства






