Дах з выхадам у неба адрамантавалі! У чат-бот телеграм-канала «Ляхавіцкага весніка» прыйшоў фотаздымак

У чат-бот телеграм-канала «Ляхавіцкага весніка» прыйшоў фотаздымак. На ім – павільён на аўтобусным прыпыначным пункце ў вёсцы Пранчакі з дзіравым дахам. Канешне, мала прыемнага чакаць аўтобус пад такім навесам, асабліва ў дажджлівае надвор’е.

З пытаннем пра перспектывы рамонту даху «ЛВ» учора звярнуўся да старшыні Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандра Мацюшэнкі.

Ён адзначыў, што матэрыял для абнаўлення – ліст полікарбанату – набыты, і рамонт будзе праведзены ў бліжэйшы час.

☝️Сёння дзіравы дах прыпыначнага павільёна быў заменены.

АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ