Па пунктах аграгарадскога плана. Як у Ляхавіцкім раёне ідзе падрыхтоўка да раённых «Дажынак»

Сёлета сталіца раённых «Дажынак» – аграгарадок Русінавічы. Да свята населены пункт значна змяняе сваю знешнасць і ўдасканальвае  інфраструктуру

СПК «Ляховичский» занимается  корчевкой  пней  и уборкой  мусора по ул.Центральнаой  в Русиновичах

Старшыня Начаўскага сельвыканкама Вячаслаў Новік на апаратнай нарадзе ў райвыканкаме, дзе заслухвалася выкананне адпаведнага плана, коратка і кропкава прайшоўся па ўсіх аб’ектах увагі. У рабочым плане па добраўпарадкаванні пазначаны не толькі стан аўтадарогі Ляхавічы – Русінавічы і пэўных вуліц аграгарадка, але і месца прыпынку рэйсавага аўтобуса па вуліцы Цэнтральнай, фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Русінавічы», СДК, паштовае аддзяленне, кацельня, тэрыторыя каля адміністрацыйнага будынка СВК «Ляхавіцкі» і іншыя аб’екты. Па кожным вызначаны тэрмін выканання і адказныя за яго.
Так, Ляхавіцкаму райпо ў чэрвені – ліпені належыць зрабіць касметычны рамонт будынка магазіна-сталовай па вуліцы Цэнтральнай, замяніць тэхналагічнае абсталяванне, заасфальтаваць пляцоўку перад будынкам і іншае. У Русінавіцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе будзе адрамантаваны дах, заменяць сантэхнічнае абсталяванне, абновяць санітарныя памяшканні і г. д. На могілках камунальнікі замест старой металічнай агароджы паставяць бетонную. Комплекс работ будзе выкананы ў СДК: рамонт даху і фасада, памяшканняў бібліятэкі, туалетаў, калідора, запаснога выхаду і іншае. Ляхавіцкі раён электрасетак установіць канструкцыі пад гнездаванне буслоў, дэманціруе апоры нядзеючых паветраных ліній, а таксама выканае іншыя работы.
Па вуліцы Цэнтральнай абнаўлення патрабуе агароджа. Частку пралётаў за свой кошт заменіць СВК «Ляхавіцкі». Але і насельніцтва павінна падключыцца да важнай справы. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз. Пачысціць і пафарбаваць агароджу ўздоўж вуліцы каля сваіх дамоў павінны і гаспадары. І адцягваць навядзенне чысціні і парадку не трэба. Каб навокал было прыгожа і ўтульна, работа павінна кіпець ужо сёння, рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.