Прагулка па Брэсце. Па вуліцы Савецкай.

Адна з галоўных і найбольш цікавых вуліц абласнога цэнтра, безумоўна, Савецкая. На большай частцы яна пешаходная і таму у многіх выклікае асацыяцыі са знакамітым маскоўскім Арбатам. І, трэба сказаць, Савецкая проста прызначана для прагулак – прыгожая, сучасная, стыльная і дарагая і пры гэтым малапавярховая, надзвычай ажыўленая і адначасова вельмі ўтульная, з мноствам магазінаў і кафэ. А яшчэ літаральна на кожным кроку тут адметнасці – гістарычныя і архітэктурныя.

Менавіта тут (на перакрыжаванні з вуліцай Гогаля) устаноўлены помнік, прысвечаны 1000-годдзю Брэста (архітэктар Аляксей Андраюк, скульптар Аляксей Паўлючук).

Штовечар на Савецкай ліхтаршчык запальвае ліхтары, і гэта прыгожая цырымонія стала таксама адной са славутасцяў Брэста. Дарэчы, імянныя ліхтары (самыя розныя, але вытрыманыя ў адной манеры выканання) тут устанавілі многія прадпрыемствы і арганізацыі. Нядаўна з’явілася, напрыклад, скульптурная кампазіцыя з сімвалам службы аховы МУС – савой.

Наогул, няспешная і амаль двухкіламетровая прагулка па гэтай вуліцы абавязкова даставіць вам задавальненне.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *