Канікулы пад знакам клопату. На Ляхавіччыне стартаваў летні аздараўленчы сезон

З панядзелка стартаваў летні аздараўленчы сезон. У дзяцей тры месяцы, каб адпачыць і набрацца сіл. А для дарослых гэта час актыўна паклапаціцца пра дзіцячыя бяспеку, камфорт і магчымасці для развіцця. Гэтым летам у лагерах рознага тыпу адпачнуць каля 950 юных землякоў.
Літаральна са школьнай парты іх запрасілі ў папулярную сярод дзятвы «Чайку», выхаваўча-аздараўленчыя лагеры, якія адчынілі дзверы на базе 13 устаноў адукацыі раёна. Спартыўна-аздараўленчы лагер «Каласок» адкрыўся на базе ДЮСШ.
У раёне працягваецца
рэалізацыя міжведамаснай праграмы «Клопат». Няхай дзіцячае лета будзе бяспечным!

У выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Сонейка» гімназіі зараз адпачываюць 58 юных землякоў.