Зялёныя прыярытэты. Штогод 5 чэрвеня адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя
Штогод 5 чэрвеня адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Не сакрэт, што здароўе чалавека напрамую звязана з экалогіяй. Вось чаму экалагічныя пытанні маюць статус дзяржаўнай важнасці. Таксама 5 чэрвеня прафесійнае свята адзначаюць эколагі і работнікі прыродаахоўных службаў, у тым ліку і супрацоўнікі Ляхавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Беларусі тэме экалогіі надаецца значная ўвага. Усё больш актуальнымі становяцца пытанні азелянення, аховы атмасфернага паветра, водных рэсурсаў, жывёльнага і расліннага свету, геолагаразведкі, развіцця мінеральна-сыравіннай базы, абыходжання з цвёрдымі каму-нальнымі адходамі.
Напярэдадні Дня аховы навакольнага асяроддзя пра самыя надзённыя пытанні прыродакарыстання ў Ляхавіцкім раёне разважае начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская.
– Прэзідэнт Беларусі дакладна вызначыў канцэпцыю падыходаў дзяржавы да прыроднай спад-чыны – гэта абсалютны прыярытэт. За апошні час прынята нямала дакументаў, што рэгламентуюць сферу прыродакарыстання. Сярод іх законы «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб адходах вытворчасці і спажывання», «Аб экалагічнай экспертызе», новы тэхнічны кодэкс «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне» і іншыя. Акрамя таго, Урадам зацверджаны доўгатэрміновыя нацыянальныя стратэгіі па шэрагу ключавых напрамкаў, такіх як выкарыстанне мінеральна-сыравіннай базы, тарфянікаў, адаптацыя да змяненняў клімату, зніжэнне негатыўнага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе і іншыя.
Клопат пра навакольнае асяроддзе – гэта і навядзенне парадку на зямлі, і добраўпарад-каванне тэрыторый населеных пунктаў. Толькі сёлета супрацоўнікі райінспекцыі правялі больш за 80 абследаванняў, накіраваных на выкананне патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя. Па іх выніках аформлены 25 адміністрацыйных спраў, накла-дзена штрафаў на агульную суму звыш 10 тысяч рублёў. У плане маніторынгу добраўпарад-кавання актыўна супрацоў-нічаем з сельвыканкамамі, кіраўнікамі суб’ектаў гас-падарання, санітарнай і земле-ўпарадкавальнай службамі, аддзелам архітэктуры, будаў-ніцтва і ЖКГ райвыканкама і іншымі арганізацыямі. У Год добраўпарадкавання асаблівую ўвагу звяртаем на навядзенне парадку на зямлі. Сёлетні раённы план уключае 47 разнастайных мерапрыемстваў. Калісьці рускі пісьменнік Антон Чэхаў сказаў: «Калі кожны чалавек на кавалачку сваёй зямлі зрабіў бы ўсё, што ён можа, якая б цудоўная была наша зямля».
Штогод вясной і восенню на Ляхавіччыне праходзіць месячнік навядзення парадку. Так, сёлета прадоўжана работа па пасадцы дрэў, кустоў, кветак, уладкаванні газонаў. Заданне выконваецца і па рамонце вулічна-дарожнай сеткі, у тым ліку, уладкаванні тратуараў, пешаходных і веласіпедных дарожак. Па графіку пра-водзіцца знос пустуючых і старых дамоў. Работы па добраўпарадкаванні вядуцца ў сельгаспрадпрыемствах раёна.
Канешне, значны і доўгачаны аб’ект для ляхавічан – ачышчаль-ныя збудаванні ў райцэнтры. Пытанне было на парадку дня далёка не адзін год і ўздымалася ў розных інстанцыях. Работы па рэканструкцыі гэтага аб’екта вяліся з 2022 года і завярыліся напрыканцы мінулага года. Гэта надзвычай важная падзея ў плане экалогіі. Чакаецца і ўвядзенне ў эксплуатацыю лакальных ачышчальных збудаванняў
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Райінспекцыяй праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па недапушчэнні забруджвання земляў бытавымі адходамі, у тым ліку ўтварэння несанкцыя-наваных сметнікаў.
Яшчэ адна актуальная тэма – барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага, залатарнікам, іншымі інвазіўнымі раслінамі, якія наносяць значную шкоду і страты прыродзе, сельскагаспадарчым угоддзям і нават чалавеку.
Звярну ўвагу на наступны экалагічны складнік – збор, перапрацоўку і сартаванне адходаў. У нашай краіне абавязак суб’ектаў гаспадарання па зборы адходаў і іх раздзяленні па відах замацаваны на зака-надаўчым узроўні – артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі». Фізічныя асобы таксама аба-вязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне, калі для гэтага створаны неабход-ныя ўмовы. Усе адходы, якія можна выкарыстоўваць пасля перапрацоўкі, адносяцца да другасных матэрыяльных рэсурсаў. Іх максімальнае прыцягненне ў гаспадарчы абарот – прыярытэтны напрамак у абыходжанні з адходамі.
Нягледзячы на тое, што ўзровень граматнасці насельніцтва ў пытаннях прыродакарыс-тання павышаецца, некаторыя парушэнні ўсё ж маюць месца. Сустракаюцца выпадкі размяшчэння бытавых і іншых адходаў у несанкцыяна-ваных месцах, складзіраванне іх на землях ляснога фонду. Для некаторых грамадзян па-ранейшаму з’яўляецца цяжкасцю раздзяліць адходы, нягледзячы на тое, што ў райцэнтры і некаторых сельскіх населеных пунктах устаноўлены спецыяльныя кантэйнеры. Ды што там казаць пра паасобны збор ЦКА, калі іншы раз грамадзяне складзіруюць смецце каля кантэйнераў ці сметніц.
Асаблівую ўвагу райінспекцыя звяртае на ахоўваемыя дзяржавай прыродныя тэрыторыі. У нашым раёне да такіх тэрыторый адносяцца заказнікі мясцовага значэння «Лагоня», «Свяціцкая пушча», «Вусце Мышанкі», «Цыгане», помнікі прыроды мясцовага значэння парк «Нача Брындзоўская», парк «Рэпіхава», геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Цыганьскі альпінарый», батанічны помнік прыроды рэспубліканскага зна-чэння «Савейкі».
Звярну ўвагу вось на які аспект. Культуру экалагічных паводзін неабходна выхоўваць з дзяцінства. Маленькія землякі павінны разумець, што да навакольнага асяроддзя і прыроды трэба адносіцца беражліва і клапатліва. У дзіцячых садках раёна распрацаваны экалагічныя сцяжынкі, дзейнічаюць куткі прыроды. Гэта здорава, што навучэнцы школ, аграрнага каледжа – актыўныя ўдзельнікі разнастайных экалагічных акцый «Чысты бераг», «Чысты лес», «Тыдзень лесу» і іншых. Радуе, што падрастаючае пакаленне праяўляе актыўнасць у экалагічных дэсантах. Ахова навакольнага асяроддзя – наш агульны клопат. Дзень аховы навакольнага асяроддзя – не столькі свята, колькі нагода задумацца, чым кожны з нас можа дапамагчы прыродзе. Магчыма, нехта пачне сартаваць смецце ці пасадзіць дрэва, хтосьці абкосіць лішні метр травы за агароджай свайго падворка ці паўдзельнічае ў акцыі па навядзенні парадку ў лесе. Будаваць чыстае экалагічнае заўтра для сябе, сваіх нашчадкаў і для краіны трэба разам.
ФАКТ
Раённы план па правядзенні Года добраўпарадкавання прадугледжвае рэалізацыю 47 мерапрыемстваў, многія з якіх выконваюцца ўжо. Актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, азеляненні, рамонце вулічна-дарожнай сеткі і вулічнага асвятлення, па зносе пустуючых і старых дамоў, устаноўцы альтанак, лавак, малых архітэктурных формаў.
Па ўсім раёне пачаты мерапрыемствы па падтрыманні ў належным стане тэрыторый паабапал аўтамабільных дарог. Значная ўвага надаецца навядзенню парадку на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама ўводу ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў, у тым ліку старых пладовых садоў.

