За рулём Пранчак. Работает в Ляховичах тракторист-машинист

У   філіяле “ Ляхавіцкая міжраённая льнонасенстанцыя” КУП “Брэстільнонасенне” трактарыст-машыніст Сяргей Пранчак працуе толькі 3 гады. І паспеў зарэкамендаваць сябе майстрам сваёй справы, добрасумленным і адказным чалавекам. Таму і ўдастоены сёлета ганаровага звання “Лепшы па прафесіі”. Вопыту Сяргею Іванавічу не займаць. 25 гадоў ён адпрацаваў у сельгасхіміі, потым у райаграсэрвісе. Увогуле за рулём амаль 30 гадоў, мае першы клас па ўсіх вадзіцельскіх катэгорыях. Сяргей Пранчак сцвярджае, што прадаўжае сямейную дынастыю: бацька Іван Уладзіміравіч усё жыццё працаваў шафёрам.

У льнонасенстанцыі Пранчак — незаменны. Толькі пачынаецца пасяўная, ён выводзіць у поле свой МТЗ- 1221, далей – апрацоўка ўсходаў, уборка ўраджаю. І пасля заканчэння сезона не сядзіць без справы, задзейнічаны на ачыстцы льнонасення. Мяняюцца работы і тэхніка, прафесійныя ж адносіны застаюцца.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *