Пашавая прагулка. Карэспандэнты «Ляхавіцкага весніка» пабывалі ў ААТ «Шлях новы». Што ўбачылі

Яшчэ зусім нядаўна, можа і дзясятка гадоў не мінула, пашавае ўтрыманне дойных статкаў буйной рагатай жывёлы лічылася сезонам вялікага малака. Як і найбольш таннага, на падставе меркавання, што «падножны корм» для жывёлы з’яўляецца максімальна натуральным, звыклым і карысным. А для забеспячэння неабходнымі зялёнымі плошчамі і арганізацыі працэсаў пасьбы выдаткаў патрабуецца менш, чым на нарыхтоўку корму.


Жывёлаводы па абслугоўванні дойнага статка Сяргей Салянікаў і Алег Лойка.

З прыходам на службу вяскоўцам больш магутнай і высокапрадукцыйнай сельскагаспадарчай тэхнікі разам з новымі тэхналогіямі, узвядзеннем сучасных жывёлагадоўчых памяшканняў змянілася калі не ўсё, то вельмі многае. Сёння гурты кароў на пашах раёна таксама сустракаюцца. Аднак – вельмі «дазіравана» і, па большай частцы, у фармаце пашавай прагулкі. Па словах першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілія Пыжыка, задача накарміць жывёлу на пашы адыходзіць на другі план. Падкарміць? Магчыма. Але ў аснове ляжыць агульнае аздараўленне сонечнымі промнямі і чыстым паветрам. Мае значэнне і аздараўленне капытоў, якія счэсваюцца пры перамяшчэнні жывёлы, абмываюцца расою. Даказана, што ў абставінах свежага прастору ў жывёлы актывізуюцца ці не ўсе фізіялагічныя працэсы.
А у час, пакуль жывёла знаходзіцца на пашы, стойлавыя памяшканні фермы падлягаюць праветрыванню, ачыстцы, ёсць магчымасць для ажыццяўлення нейкіх рамонтных работ.
Апошняе з’яўляецца дастаткова актуальным пытаннем яшчэ і таму, што малочнатаварныя фермы, на якіх практыкуюцца «пашавыя прагулкі», з’яўляюцца далёка не новымі.
Напрыклад, у ААТ «Шлях новы» выпасваюцца дзве МТФ, якія, між іншым, ужо значацца ў чарзе на мадэрнізацыю: «Бажкі» і «Вялікая Лотва». Менавіта на апошнім жавёлагадоўчым аб’екце пабывалі карэспандэнты раённай газеты.
«Трава» была другім этапам, а спачатку размова са спецыяліс-там – з загадчыцай МТФ Валянцінай Курловіч.
– Працаваць па пашавым раскладзе пачалі напрыканцы красавіка. Паступова, каб забяспечыць жывёле адаптацыю да незімо-вых умоў утрымання.Тэрмін знаходжання кароў на траве павялічвалі плаўна: дзве, тры і больш гадзін. Такі рэжым працягваўся да дзясятка дзён і паказаў сваю дзейснасць, паколькі «пераходных» страт малака дапушчана не было. Сёння пасьба працягваецца прыкладна з 12 да 18 гадзін. Перад выхадам у поле і пасля вяртання з пашы жывёла атрымлівае корм у адпаведнасці з распрацаваным рацыё-нам, – тлумачыць Валянціна Курловіч.
Пра цяперашні пашавы травастой можна сказаць настунае: ён знаходзіцца ў сугуччы з надвор’ем мінулай вясны: стомлены недахопам вільгаці і веснавымі прымаразкамі спачатку, з наступленнем дажджоў і цяпла ў другой палове мая яго рост істотна актывізаваўся.
Што гэта так, мы ўпэўніліся асабіста падчас знаходжання на пашавых «загонках». Адну з іх каля 260 дойных кароў з МТФ «Вялікая Лотва» прадаўжалі «аб’ядаць», другую жывёлаводы па абслугоўванні дойнага статка Алег Лойка і Сяргей Салянікаў пад-рыхтавалі для наступнага скормлівання. Тлумачаць, што мяняць загонкі даводзіцца па меры выкарыстання, але, як правіла, два-тры разы за пашавую «вахту». Сваёй летняй працай і, верагодна, заробкам жывёлаводы задаволены. Да іх паслуг – мабільны пашавы дамок, арганізавана цэнтра-лізаваная дастаўка гарачых абедаў.


У дадатак да сакавітай зялёнай травы ў загонцы пастаянна знаходзіцца ёмістасць з вадой, абсталяваны саланцы і іншае, тэхналагічна неабходнае для якаснага пашавага ўтрымання дойнага статка.
Што да ўдояў, то, па словах загадчыцы МТФ, зараз сярэдняя вялікалотаўская рагуля дае каля 15,5–15,7 кіла-грама малака ў суткі. Што, як здаецца, зусім нядрэнна супраць мінулагодніх на гэты час 13 кілаграмаў. Што таму паспрыяла?
Па меркаванні спе-цыяліста, неабходна гаварыць пра комплекс пытанняў: паўната і якасць кармоў, дысцыпліна кармлення, належныя ўмовы ўтрымання жывёлы.
– Але самае галоўнае – жывёлаводы, ад працы кожнага з якіх на сваім участку залежаць усе і якасныя, і колькасныя паказчыкі работы вы-творчага аб’екта, – падкрэслівае Валянціна Курловіч.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.