Чэмпіёнская гонка на лепшага гаспадара. Сёлета рашэннем райвыканкама зноў аб’яўлены агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан тэрыторый райцэнтра
Прыгожа, стыльна, эстэтычна, з густам, крэатыўна і ўтульна –
характарыстыка тэрыторыі многіх прадпрыемстваў
і прыватных падворкаў у нашых Ляхавічах. І такі парадак нельга
не заўважыць.
Сёлета рашэннем райвыканкама зноў аб’яўлены агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан тэрыторый райцэнтра. Створана спецыяльная камісія, якая і вызначае пераможцу ў розных намінацыях. Кожны суб’ект, незалежна ад формы ўласнасці, як і гаспадар-прыватнік, меў магчымасць да 15 мая падаць заяўку на ўдзел у конкурсе. У марафон за перамогу ў 2025 годзе ўключыліся 11 прадпрыемстваў і арганізацый у трох намінацыях.
– Утрыманне ў належным санітарным стане адміністрацыйных будынкаў, вытворчых памяшканняў, у тым ліку, своечасовы рамонт, афарбоўка фасадаў, стан даху, наяўнасць элементаў безбар’ернага асяроддзя, уладкаванне асвятлення фасадаў, светлавой рэкламы,
наяўнасць кветнікаў і зялёных насаджэнняў, ландшафтных кампазіцый на тэрыторыях, уладкаванне новых і падтрыманне ў належным стане раней устаноўленых малых архітэктурных формаў – асноўныя крытэрыі ў намінацыях «лепшае прадпрыемства ці аргані-
зацыя», – расказвае начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская.
Напружаная барацьба разгарнулася ў намінацыі «Лепшая аргані-
зацыя устаноў адукацыі». На такі статус прэтэндуюць гімназія,
СШ № 1 і № 2, дзіцячыя сады № 1,№ 3, № 4. У намінацыі «Лепшае
прадпрыемства (арганізацыя)» прадстаўлены СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», раён электрасетак, лясгас, раён газазабеспячэння. У намінацыі «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны» толькі адзін прэтэндэнт – прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Канешне, гэта далёка не канчатковы пералік тых арганізацый ці прыватных адрасоў, дзе выдатнае добраўпарадкаванне. Не зразумела, па якіх прычынах не захацелі прадэманстраваць свае дасягненні ў плане чысціні і парадку ў Год добраўпарадкавання прадпрыемствы і арганізацыі сацыяльнай сферы,
гандлю, малога бізнесу, як і гаспадары-прыватнікі, і жыхары шматкватэрнай забудовы. Чым большая канкурэнцыя, тым больш важкая перамога! Так што ёсць шанц паправіць сітуацыю ў наступным годзе. А пакуль чакаем рашэння журы і правяраем сваю інтуіцыю наконт лепшага гаспадара 2025 года. І жадаем усім удзельнікам поспеху.
Як і ў любым конкурсе, пераможца абавязкова атрымае ўзнагароды. Маральны стымул – назвы арганізацый абавязкова прагучаць на старонках і на электронных рэсурсах «ЛВ» і Ляхавіцкага райвыканкама, а таксама ім уручаць дыпломы. Прысутнічае і матэ-
рыяльнае заахвочванне згодна з палажэннем аб конкурсе. Так, юрыдычныя асобы атрымаюць па 35 базавых велічынь.
Камісія сваю работу пачала на мінулым тыдні. Праведзены агляд з фота- і відэаздымкамі, зроблены нататкі, пастаўлена нямала плюсаў, не абышлося і без мінусаў. Калі абагульніць убачанае, то варта адзначыць, што ўсе прэтэндэнты з адказнасцю і творча падышлі да афармлення тэрыторый. Іх агляд прадоўжыцца на працягу ўсяго лета, а вынікі конкурсу будуць падведзены ў верасні.
Галіна КАНЬКО.

