Заслона для кібераферыстаў. Беларускія праваахоўныя органы затрымалі групу «абнальшчыкаў», якія падманным шляхам абнаяўлівалі грошы людзей

Сярод ахвяр, якія павяліся на байкі аферыстаў, маюцца і нашы землякі.

Так, напрыканцы мая ляха-вічанцы 1959 года нараджэння патэлефанавалі і прадставіліся супрацоўнікамі МТС. Пенсіянерку запэўнілі, што ў яе заканчваецца дагавор з тэлефоннай кампаніяй, і яе нумар будзе страчаны. Дзеля падаўжэння яго дзеяння прапанавалі перайсці па прапанаванай спасылцы і спампаваць спецыяльны дадатак. Што наша зямлячка і зрабіла. Такім чынам зламыснікі атрымалі магчымасць дыстанцыйна назіраць за дзеяннямі сваёй «кліенткі», якая пачала па іх кіраўніцтве адпраўляць даныя банкаўскай плацежнай карткі ў банк і МТС. У выніку аферысты змаглі атрымаць доступ да карткі ляхавічанкі і пасля зняць у банкамаце 1 150 рублёў.
У бліжэйшы час супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС правядуць допыт затрыманага «абнальшчыка».
Дарэчы, з пачатку года раённы аддзел Следчага камітэта узбудзіў 22 крымінальныя справы, якія датычаць кіберзлачыннасці.
Дзяніс МАЙСЕНЯ, начальнік Ляхавіцкага РАУС.