Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу. У межах праграмы «АПК будучыні» ў Ляхавіцкім раёне плануецца рэалізацыя трох інвестпраектаў

Алена ЛЕСНІК, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама:
– У межах праграмы «АПК будучыні» ў Ляхавіцкім раёне плануецца рэалізацыя трох інвестпраектаў у перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. У нашым раёне два інвестпраекты на бліжэйшыя пяць гадоў плануецца рэалізаваць на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»: «Арганізацыя вытворчасці харчовага казеіну (2026–2028 гады) і «Арганізацыя вытворчасці сухой сыроваткі» (2026–2030 гады).
Адрасам яшчэ аднаго інвестпраекта стаў ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Мадэрнізацыя кансервавага цэха, якая пачалася на прадпрыемстве сёлета, прадоўжыцца на пачатку сёмай пяцігодкі.