Два бакі завулка Пугачова. У Год добраўпарадкавання «ЛВ» працягвае называць адрасы гаспадарскага падыходу

У Год добраўпарадкавання прадаўжаем называць адрасы гаспадарскага падыходу да навядзення чысціні і парадку і паказваць супрацьлеглы бок такой справы агульнай важнасці.

У мінулую сераду рэйдавая група ў складзе начальніка аддзела архітэктуры, будаў-ніцтва і ЖКГ райвыканкама Марыны Завадскай, начальніка аддзела землеўпарадка-вання райвыканкама Наталлі Крымскай і карэспандэнта «ЛВ» праманіторыла стан завулка Пугачова. У полі зроку апынулася і тэрыторыя за дамамі, размешчанымі на завулку.
Тэрыторыя вакол гарадской крынічкі добраўпарадкавана: выкарчаваны старыя дрэвы, прыбраны галіны, ліквідаваны стыхійныя сметнікі.


– Кожны год, і сёлета не выключэнне, тут арганізоў-ваюцца суботнікі па навя-дзенні парадку. У гэтым годзе тэрыторыю прыбіралі камунальнікі, прадстаўнікі розных падраздзяленняў райвыканкама. Акрамя таго, парадак на пастаяннай аснове падтрымліваецца сіламі прадпрыемства меліярацыйных сістэм, у зоне адказнасці гэтай арганізацыі – тэрыторыя крынічкі, – адзначае Марына Завадская.
А вось што тычыцца тэрыторый за агародамі жыхароў завулка Пугачова, то пытанні ёсць. Каля многіх участкаў трава буяе. Згодна з пунктам 6 пастановы Савета Міністраў № 430 «Аб парадку вызначэння памераў (межаў) тэрыторый для выканання работ па падтрыманні іх належнага санітарнага стану», памеры тэрыторый, на якіх грамадзяне павінны падтрымліваць належны парадак, устанаўліваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну ўчастка да граніцы тратуара, праезнай часткі вуліцы ці дарогі, а па астатніх баках зямельнага ўчастка – не больш за 10 метраў ці палова адлегласці да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў. Такім чынам, прыбраць названыя месцы ад бытавога смецця і скасіць тэрыторыю – справа тутэйшых жыхароў і КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ».
Між іншым, бачна, што камунгас уладкаваў дарогу, якая выка-рыстоўваецца прадпрыемствам у тэхнічных мэтах – як пад’езд да каналізацыйна-помпавай станцыі.

Не адзін год жыхары завулка Пугачова звярталіся ў роз-ныя інстанцыі з просьбай асфальтавання дарогі. І вось сёлета мары гараджан пачалі спраўджвацца. Яшчэ ў сакавіку гэтага года з’явілася афіцыйная інфармацыя пра тое, што шэраг вуліц і завулкаў райцэнтра плануецца «апрануць» у асфальт. Сярод шчасліўчыкаў і завулак Пугачова. Праезная частка завулка падрыхтавана да ўкладкі асфальту – зроблена падсыпка дарогі. Работы па асфальта-ванні павінны пачацца пасля 20 чэрвеня.

– Атрымлівалі тэлефонныя званкі ад жыхароў завулка, маўляў, пасля падсыпкі засталіся ямы, у якіх пасля дажджу стаіць вада. Аднак, як бачна, ніякіх ям няма. Што тычыцца няроўнасцей, то яны будуць ліквідаваны падчас уладкавання асфальту. Кантроль за якасцю правядзення работ будзе пастаянным, – удакладняе Марына Завадская.
Так што варта набрацца цярпення і пачакаць, абноўка для завулка на падыходзе.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.