Да Шарыка – з душой і па законе. Каго лічыць кампаньёнам, як жорсткасць караецца законам і чаму з Барсікам у магазін нельга
З пачатку года ў Беларусі ўступіў у дзеянне Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлай». Дакумент накіраваны на абарону жывёлы ад жорсткага абыходжання, а таксама на забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб пры абыходжанні з жывёлай. З’яўленню дакумента папярэднічала значная і працяглая работа, якая пачалася з 2003 года. Праект прынятага і падпісанага Кіраўніком дзяржавы 1 красавіка 2024 года закона прайшоў грамадскае абмеркаванне: беларусы пакінулі больш за дзве тысячы пажаданнняў на профільным сайце. У дзеючым законе нямала прынцыповых навінак.
Каго лічыць кампаньёнам
Вызначаецца такая катэгорыя, як «кампаньён». Гэта хатняя жывёла, да якой чалавек адчувае прыхільнасць альбо, калі зна-ходзіцца побач, атрымлівае эстэтычнае задавальненне. Да кампаньёнаў не адносіцца сельскагаспадарчая жывёла: куры, каровы, свінні, якіх людзі разводзяць для атрымання прадуктаў харчавання. Адпаведна, кампаньёнам можа быць, напрыклад, трус, пры ўмове, што гаспадары ўтрымліваюць яго ў хатніх умовах.
Таксама выдзяляюцца і іншыя катэгорыі: службовая жывёла, лабараторная жывёла, а таксама жывёла, якая выкарыстоўваецца чалавекам у культурнай дзейнасці, у фізічнай культуры і спорце. А вось бадзяжнай лічыцца жывёла, якая не мае гаспадара ці яе гаспадар невядомы. Гэты ж статус мае жывёла, ад якой гаспадар пазбавіўся.
З Барсікам у магазін нельга
Закон устанавіў, куды з жывёлай можна, а куды – нельга. Устаноўлена забарона на наведванне з жывёлай-кам-паньёнам магазінаў харчовых тавараў, аб’ектаў адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізкультурна-спартыўных збудаванняў. Прычына – бяспека і клопат пра здароўе людзей. Канешне, з правілаў ёсць і выключэнне. Дазваляецца ўваход у акрэсленыя аб’екты з сабакам-павадыром. Акрамя таго, уводзіцца забарона на знаходжанне ў грамадскім месцы кампаньёна на прывязі без нагляду. Выключэнне – знаходжанне на спецыяльнай стаянцы каля магазіна. Але пакінуць гадаванца на такой стаянцы можна толькі ў межах дзвюх гадзін.
Жорсткасць караецца законам
Раней жорсткім абыходжаннем лічыліся выпадкі, калі жывёле была ўжо нанесена шкода. Цяпер, згодна з законам, дастаткова толькі дзеяння ці, наадварот, бяздзеяння, якія патэнцыяльна могуць нашкодзіць жывёле.
Таксама ў законе вызначана, што ўмовы ўтрымання жывёлы павінны задавальняць яе патрабаванні ў ядзе, вадзе, паветры, святле, адпачынку, а таксама іншыя фізіялагічныя патрабаванні. Важна, што калі будзе даказана жорсткае абы-ходжанне, то жывёлу могуць у гаспадара забраць у прымусовым парадку. Да ўступлення закона ў сілу жывёла разглядалася як маёмасць, няхай і з асаблівым статусам.
Згодна з законам, здаровых гадаванцаў забаронена ўсып-ляць і нельга выдаляць ім кіпцюры, клыкі, вушы і хвасты без ветэрынарных паказанняў. Забарона продажу жывёлы непаўналетнім, забарона сама-выгулу жывёлы і абавязковае прыбіранне за сабакам на вуліцы –
таксама патрабаванні закона.
Дарэчы, нормы закона абараняюць не толькі катоў і сабак, але і сельскагаспадарчую жывёлу.
Забараняецца прапаганда жорсткага абыходжання з жывёлай, заклікі да такіх дзеян-няў, у тым ліку, выраб, распаў-сюджванне і публічны паказ кіна-, відэа-, фота- і іншых матэрыялаў такога кшталту. Выключэнне – публічны паказ матэрыялаў аб жорсткім абыходжанні з жывёлай пры разглядзе спраў у судзе.
Патрабаванне да гасцініцы і не толькі
Згодна з артыкулам 27, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы забяспечваюць стварэнне пунктаў утрымання ў абласных цэнтрах і Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання, раённых цэнтрах і іншых населеных пунктах (пры неабходнасці). У законе вызначаны патраба-ванні па стварэнні і дзейнасці пунктаў часовага ўтрымання, прытулкаў і гасцініц для жывёлы. У прыватнасці, забаронена размяшчэнне такіх аб’ектаў у жылых дамах, садовых доміках, на дачах і прыдамавых тэрыторыях.
Закон аб адказным абыходжанні з жывёлай прадаўжаюць абмяр-коўваць, і спрэчак ён выклікае нямала. Аднак зразумела, што цяпер любіць і клапаціцца пра братоў нашых меншых трэба не па ўласным разуменні і не на шкоду ні ім, ні іншым людзям. Вось чаму важна, што тэма адказнага абыходжання з жывёлай паднята і заканадаўча аформлена на самым высокім узроўні.
Наталля МАСЛОЎСКАЯ, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама.

