Да Дня медыцынскіх работнікаў узнагародамі адзначаны шэраг работнікаў УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»
За шматгадовую добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў –
узнагародамі адзначаны шэраг работнікаў УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – загадчык Тальмінавіцкага фельчарска-акушэрскага пункта
Галіна КОРШУН;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – урач-отарыналарынголаг Васілій ГАРБАЧОЎ; загадчык Востраўскага фельчарска-акушэрскага пункта Таццяна АНІСКЕВІЧ;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – медыцынская сястра стаматалагічнага аддзялення паліклінікі Людміла ПАБЯГАЙЛА; сакратар Тамара СТРАШУК;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – медыцынская сястра старшая прыёмнага аддзялення Таццяна ШАЛІК.

