«Чароўныя» арэлі ёсць у Ляхавічах

Што б гэта значыла – нябачаны дагэтуль атракцыён, бессэнсоўны дызайн? У двары дома № 46б па вул. Леніна райцэнтра на дзіцячай пляцоўцы такія вось арэлі. Не, камунальнікі пры добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстанавілі нармальную прыладу для дзіцячай забавы. Але хтосьці, мусіць, палічыў лішнім такі клопат і «распалавініў» арэлі. Магчыма, прыглянуліся металічныя трубы няхітрай канструкцыі… Вельмі ўжо акуратна адрэзана палавіна. Ну, а што засталося для дзіцячых патрэб, бачна на фотаздымку. Вельмі красамоўны «ўрок» дарослыя далі малым: што такое дрэнна – вось яно, у натуральным выглядзе. Абсурдна. Злачынна, калі ўжо кваліфікаваць з пункту гледжання нормаў паводзін – гэта ж пашкоджанне грамадскай маёмасці. Паглядзець бы ў вочы таму, хто ўдумаў і ўчыніў падобнае.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “«Чароўныя» арэлі ёсць у Ляхавічах

  • 03/12/2014 в 03:26
    Permalink

    Удивляюсь: неужели людям неуютно жить в красоте и комфорте. То вырвут что-то, то разобъют. Центр города. Неужели никто не видел?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *