За адзінства і стварэнне. Ляхавіцкае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» падвяло вынікі двухгадовай дзейнасці

Ляхавіцкае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» падвяло вынікі двухгадовай дзейнасці. Партыйцы – прадстаўнікі розных сфер дзейнасці – сабраліся на III Канферэнцыю раённага аддзялення.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Траццяк нагадаў пра гісторыю станаўлення раённага аддзялення, пра патрыятычна значныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі партыйцы, падзякаваў аднадумцам, якія паспелі праявіць сябе ў стваральных справах.


Днём нараджэння Ляхавіцкага раённага аддзялення лічыцца 19 ліпеня 2023 года, калі яно было зарэгістравана рашэннем галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Сёння на Ляхавіччыне пад сцягам партыі «Белая Русь» 207 нераўнадушных патрыётаў, якія шчыра зацікаўлены ў развіцці раёна, вобласці і краіны. У аснове дзейнасці Ляхавіцкага раённага аддзялення – рэалізацыя шматлікіх праектаў і ініцыятыў Беларускай партыі «Белая Русь», накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, умацаванне патрыятызму і захаванне гістарычнай памяці. Партыйцы раённага аддзялення ўдзельнічаюць у грамадска-палітычных акцыях, выбарчых кампаніях, дзяржаўных святах, субот-ніках, уладкаванні воінскіх пахаванняў і г. д. Так, у Год добраўпарадкавання і 80-годдзе Вялікай Перамогі партыйцы Ляхавіцкага аддзялення прынялі ўдзел у рэалізацыі раённага праекта па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля знака спаленым вёскам раёна ў вёсцы Марынова. Наводзілі парадак і чысціню на беразе ракі Ведзьмы ў райцэнтры. Шмат раённых сустрэч, спраў і ініцыятыў прайшло пад знакам партыі «Белая Русь».
У юбілей Перамогі актыў раённага аддзялення ініцыяваў стварэнне «Алеі памяці», якая размесціцца ў ляхавіцкім скверы на плошчы Перамогі. Алея ўяўляе своеасаблівую галерэю пад адкрытым небам, дзе будзе экспазіцыя, прысвечаная героям Вялікай Айчыннай вайны і ключавым ваенным падзеям.
На канферэнцыі разгле-джаны справаздачы выбарных органаў раённага аддзялення, выбраны новыя склады савета і кантрольна-рэвізійнай камісіі, вылучаны дэлегаты на канферэнцыю абласнога аддзялення і ІІІ з’езд Беларускай партыі «Белая Русь». У цэнтры ўвагі і вызначэнне далейшых задач і планаў.
Старшынёй Ляхавіцкага раённага аддзялення партыі «Белая Русь» зноў аднагалосна абраны Алег Траццяк. У прысутнасці дэлегатаў канферэнцыі савет раённага аддзялення падтрымаў і перавыбранне
намеснікаў старшыні – Ларысы Юшкевіч і Марыны Завадскай.
– Гонар і ў той жа час немалая адказнасць быць на чале раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь». Наперадзе новыя задачы і выклікі. А паспяховае іх вырашэнне залежыць толькі ад нас, ад нашай сумеснай дзейнасці і аднадумства. Аснова нашага поспеху – любоў да Беларусі, патрыятызм і жаданне бачыць яе незалежнай і квітнеючай, – адзначыў старшыня раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Алег Траццяк.
Важны момант – узнагароджанне актыўных членаў раённага аддзялення ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі, а таксама ўручэнне білетаў новым партыйцам.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Таццяна КУРЛОВІЧ, бухгалтар цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый:
– З’яўляюся адначасова членам БРСМ і партыі «Белая Русь». Палітычная партыя «Белая Русь» прапагандуе вельмі блізкія мне ідэі і каштоўнасці: патрыятызм, павагу да гісторыі і адказнасць за будучыню любімай краіны. І такога курсу важна прытрымлівацца і далей. У раённым аддзяленні адказваю за фінансавы бок дзейнасці. Было вельмі прыемна атрымаць на канферэнцыі падзячнае пісьмо. Узнагарода абавязвае да далейшай плённай працы і актыўнага ўдзелу ў разнастайных партыйных мерапрыемствах.

Інэса СТРАМАВУС, вартаўнік ТЦСАН г. Ляхавічы:
– Сёння мне ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі білет Беларускай партыі «Белая Русь». Рашэнне стаць у рады партыйцаў прыняла яшчэ напярэдадні дэпутацкіх выбараў. Так што яно выверанае і ўзважанае. Люблю свае Тальмінавічы, хоць сама і карэнная мінчанка. Ганаруся дасягненнямі Брэстчыны і аўтарытэтам нашай Беларусі. 34 гады працавала ў школе загадчыкам па гаспадарчай частцы і прывыкла, каб навокал былі чысціня і парадак. Сёння я ў складзе ТЦСАН, спецыялісты якога дапамагаюць розным катэгорыям насельніцтва і падтрымліваюць тых, каму гэта неабходна. Мне блізкія мэты дзейнасці партыі, якія накіраваны на будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі. Я мама трох сыноў і першы партыец у сваёй сям’і. Думаю, што і сыны не застануцца ўбаку ад маіх поглядаў.

Яўгеній ДЫДЫШКА, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Ляхавіцкага аграрнага каледжа:
– Удзел у канферэнцыі раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» для мяне падзея хвалюючая. Ганаруся, што атрымаў партыйны білет і ў свае 23 гады сярод нераўнадушных і ініцыятыўных аднапартыйцаў. Многія з іх для мяне – прыклад, як трэба працаваць і прыносіць карысць свайму раёну і краіне. Лічу, што членства ў палітычнай партыі абавязвае быць у гушчыні падзей. Сёння нам як ніколі трэба быць адзінымі. І ў гэтым вялікая роля адводзіцца партыі «Белая Русь».