Вялікагрузам сваё месца. Тэма руху вялікагрузаў па-ранейшаму хвалюе ляхавічан

Тэма руху вялікагрузаў па-ранейшаму хвалюе ляхавічан. У пацвярджэнне – тэлефанаванні і звароты ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў райвыканкам, аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС, на гарачую лінію «ЛВ» і ў сацыяльныя сеткі раёнкі са скаргамі і просьбамі разабрацца з незаконнымі праездамі і паркоўкай грузавога аўтатранспарту.

Так, напрыклад, на тое, што грузавыя аўтамабілі, а таксама трактары, парушаючы Правілы дарожнага руху, ез-дзяць па іх вуліцы, скардзяцца жыхары вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры.
Нямала праблем ствараюць і фуры, якія паркуюцца на аўтастаянках, у тым ліку каля прыватных дамоў ці ў дварах шматкватэрнікаў, жылой зоне. Вадзіцелям фур зручна сачыць за захаванасцю вялікагруза з вокнаў свайго дома. А вось сусе-дзям, уладальнікам легкавых аўто наўрад ці такі расклад даспадобы. Асабліва ў плане бяспекі, бо нельга ацаніць дарожную сітуацыю ці ўбачыць чалавека або тэхніку з-за фуры. Да таго ж грузавік займае нямала месца, пазбаўляе тым самым магчымасці прыпаркавацца уладальнікаў легкавых аўто. Згодна з ПДД паркоўка грузавікоў у жылой зоне забаронена. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі грузавога транспарту прадугледжаны штраф у памеры 5 базавых велічынь (частка 3 артыкула 18.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях), а ў выпадку паўторнага парушэння на працягу года – 10 БВ (частка 4 артыкула 18.18). Згодна з пунктам 145.2 Правілаў дарожнага руху, транспартныя сродкі з агульнай масай больш за 3,5 тоны могуць стаяць на спецыяльна адведзеных месцах, пазначаных дарожным знакам «Месца стаянкі», у іншых месцах –  забаронена.

Як жа змагацца з такімі парушэннямі?

– Даводзіцца канстатаваць, што грузавікі, фуры ствараюць нямала праблем, асабліва ў горадзе. Нягледзячы на ўстаноўленыя дарожныя знакі (толькі на вуліцы Кастрычніцкай летась такіх паставілі тры), якія забараняюць рух грузавых аўтамабіляў, аўтацягнікоў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за
3,5 тоны, а таксама калёсных трактароў і самаходных машын, яны прадаўжаюць ездзіць па ляхавіцкіх вуліцах. Супрацоўнікі дзяржаўта-інспекцыі стараюцца трымаць сітуацыю пад кантролем, рэгулярна праводзім мерапрыемствы па выяўленні вадзіцеляў вялікагрузаў, якія парушаюць правілы руху і паркоўкі транспартных сродкаў. Толькі за сёлетні май да адміністрацыйнай адказнасці за гэта прыцягнута 95 парушальнікаў. Прафілактычную работу ўзмацнім, будуць праведзены дадатковыя рэйдавыя мерапрыемствы, – адзначае начальнік АДАІ РАУС Яўгеній Вайшэвіч.
Што тычыцца руху вяліка-грузаў па забароненых месцах, то, згодна з часткай 5 артыкула 18.13 КоАП, невыкананне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, патрабаванняў дарожных знакаў прадугледжвае адміністрацыйную адказ-насць – штраф ад 1 да 5 БВ, а за паўторнае на працягу года такога кшталту парушэнне – штраф ад 2 да 8 БВ.
Яўгеній Вайшэвіч нагадаў: забарона руху вялікагрузаў у жылой зоне не распаў-сюджваецца на транспартныя сродкі дарожна-эксплуатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабіляў з нахільнай белай паласой на борце, а таксама іншых транспартных сродкаў, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі.

Галіна КАНЬКО.