Асфальт адновяць! З якой просьбай да «ЛВ» звярнуліся жыхары дома № 46б па вуліцы Леніна ў Ляхавічах

«Калі ласка, дапамажыце выправіць сітуацыю!» З такой просьбай да «ЛВ» звярнуліся жыхары дома № 46б па вуліцы Леніна ў Ляхавічах.

Яшчэ ў лютым гэтага года камунгас ухіляў аварыю на цеплатрасе, якая праходзіць праз двор па ўказаным адрасе. Яму засыпалі, а вось асфальтавае пакрыццё так і не аднавілі. Пасля дажджоў гэты ўчастак двара паміж пад’ездамі ператвараецца ў міні-возера, што не толькі непрыгожа, некамфортна, нязручна, але і небяспечна.
– Пасля парыву цеплатрасы праведзены аварыйна-аднаўленчыя работы – яма засыпана. Чакалі, каб грунт шчыльна ўтрамбаваўся і не было правальвання асфальту. На працягу месяца асфальтавае пакрыццё на ўчастку ў двары дома № 46б па вуліцы Леніна будзе адноўлена, – паабяцаў першы намеснік дырэктара
КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ігар Шырэй.