Заўтра апоўдні ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання

Ад 22 чэрвеня 1941-га да гэтай жа даты 2025-га –адлегласць 84 гады. Але не сціхае боль у сэрцах беларусаў пра ўсіх загінулых у пекле Вялікай Айчыннай вайны.
Заўтра апоўдні ў Беларусі пройдзе агульнанацыянальная хвіліна маўчання. Рэхам смутку ў памяць пра ахвяр вайны і генацыду беларускага народа прагучаць удары метранома і над Курганам вечнай Славы ў Ляхавіцкім раёне.

