Дарагія юнакі і дзяўчаты! Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва.
Маладосць – гэта бязмежная энергія, нестандартныя рашэнні, смелыя ідэі і здаровыя амбіцыі.

На вас, моладзь, ускладаецца вялікая адказнасць за захаванне традыцый, гісторыі і культуры роднага краю, выхаванне падрастаючага пакалення. Іменна вы ствараеце будучыню Беларусі.
Мы ганарымся дасягненнямі сваіх юных землякоў. Вы – надзея і апора, сіла, якая аб’ядноўвае мінулае, сучаснасць і будучыню. Перакананы, што вашы энергія і ініцыятыўнасць, здольнасць нестандартна думаць шматразова павялічаць патэнцыял развіцця раёна і краіны.
У гэты святочны дзень жадаем вам насычанага і разнастайнага жыцця. Верце ў сябе і ў свае сілы, стаўце перад сабой самыя смелыя мэты, і няхай ва ўсіх добрых справах і пачынаннях вам спадарожнічае ўдача.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.